Асаблівасці праваахоўнай працы мытных органаў
- Апублікавана 31.05.2021 13:53
27 мая 2021 года у рамках дысцыпліны «Праваахоўная дзейнасць мытных органаў» адбылася сустрэча студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» з начальнікам аддзела мытных расследаванняў Гомельскай мытні дарадцам мытнай службы II рангу Шведам Алегам Іванавічам.
Праваахоўная праца мытных органаў Рэспублікі Беларусь-гэта складаная, шматаспектная, часам небяспечная службовая дзейнасць службовых асоб мытнай службы, якая грунтуецца на мытным, адміністрацыйным, адміністрацыйна-працэсуальным, крымінальным і крымінальна-працэсуальным заканадаўстве ЕАЭС і Рэспублікі Беларусь.
Правапарушэнні і злачынствы ў галіне мытнай справы замахваюцца на ўсе жыццёва важныя сферы чалавечага жыцця і эканомікі дзяржавы. Праваахоўныя падраздзяленні мытнай службы стаяць на варце жыцця і здароўя чалавека, экалагічнай і эканамічнай бяспекі нашай дзяржавы, экспарту асобных відаў тавараў, культуры.
Студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць прыняць удзел у дыялогу з супрацоўнікам мытных органаў на прадмет замацавання тэарэтычных ведаў і прымянення іх на практыцы. Шмат карыснай інфармацыі рабяты даведаліся ад Алега Іванавіча па пытаннях асаблівасцяў арганізацыі адміністрацыйнага працэсу, дазнання па крымінальных справах і аператыўнай працы, якія ажыццяўляюцца праваахоўнымі падраздзяленнямі Гомельскай мытні.
Выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву Гомельскай мытні і Шведу Алегу Іванавічу за магчымасць правядзення падобных сустрэч, цікавую і карысную гутарку, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter