Ведай нашых!
- Апублікавана 30.08.2021 08:00
Летам гэтага года ў г. Варна (Балгарыя) прайшоў чарговы чэмпіянат свету па кёкусінкай каратэ.
У спаборніцтвах ўзяў удзел студэнт другога курса спецыяльнасці 1-44 01 02 «Арганізацыя дарожнага руху» Дыдалёў Дзяніс Алегавіч. Прадстаўнік БелДУТ даўно займаецца гэтым відам спорту і ўжо мае пэўныя дасягненні на гэтай ніве. Атрыманы вопыт дазволіў яму годна выступіць і на гэтым прэстыжным спартыўным мерапрыемстве.
Віншуем Дзяніса з трэцім месцам і здачай на чорны пояс (1-ы дан)!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter