Вызнач мяне па маме
- Апублікавана 20.10.2021 08:31
Мама - такое цёплае, ўтульнае слова, якое выклікае розныя эмоцыі, але такое патрэбнае, роднае.
14 кастрычніка куратарам групы ГБ-31 арт. выкладчыкам кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» Краўчанка А. В. арганізавана гульня «Вызнач мяне па маме». Хлопцамі і дзяўчатамі былі прадстаўлены фатаграфіі мамы, па якіх і спрабавалі вызначыць падобныя рысы з ужо дарослымі іх дзецьмі.
Студэнты зацікаўлена «знаёміліся» з самымі галоўнымі людзьмі ў жыцці, абмяркоўвалі рысы асобы, характэрным з'яўляецца тое, што шмат увагі надавалі вачам. Затым кожны студэнт распавёў аб сваёй МАМЕ…
У адрас любімых мам гучалі самыя цёплыя словы, шчырасць якіх была падмацавана месцамі і слязьмі.
Выдатным падарункам у гэты святочны дзень сталі і ўручаныя падзячныя лісты мамам ад дэкана факультэта «Эканомікі і бізнес-тэхналогій» Шыбаловіч В. В.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter