Сустрэча студэнтаў 2 курса з намеснікам старшыні Гомельскай гарадской грамадскай арганізацыі «Дзеці вайны», вязнем фашызму Міжохіным Мікалаем Паўлавічам
- Апублікавана 01.12.2021 16:11
26 лістапада ў дзень 78-гадавіны вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на электратэхнічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса з намеснікам старшыні Гомельскай гарадской грамадскай арганізацыі «Дзеці вайны», вязнем фашызму Міжохіным Мікалаем Паўлавічам.
Мікалай Паўлавіч распавёў аб тым, як жыў наш горад у час акупацыі, як ён выжываў у працягу 2,5 гадоў, калі быў вязнем канцэнтрацыйнага лагера. Свой аповяд ён суправаджаў сапраўднымі дакументамі і фатаграфіямі ваенных часоў.
Распавёў пра тое, як пасля вайны падымалі з руін горад.
Падчас сустрэчы студэнты задавалі пытанні, на якія Мікалай Паўлавіч з задавальненнем адказваў.
У канцы сустрэчы ён пажадаў моладзі быць патрыётамі сваёй краіны і рабіць усё для таго, каб яна квітнела.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter