Двайная перамога магістранта ў конкурсе «ТРАНСПАРТ БУДУЧЫНІ»
- Апублікавана 14.12.2021 08:41
У 2021 годзе магістрант кафедры «Мытная справа» Вера Уладзіміраўна Базака ўзяла ўдзел у конкурсе «Транспарт будучыні», які праводзіўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту, з праектам «Устаноўка генеруючай дарожнай рампы на прыкладзе мытнага паста “Казловічы”».
Праект быў высока ацэнены конкурснай камісіяй і атрымаў трэцяе месца.
З аналагічным праектам В.У. Базака ўзяла ўдзел і ў VI Усерасійскім конкурсе даследчых і праектных работ «Транспарт будучыні», які праводзіўся на базе Расійскага ўніверсітэта транспарту (РУТ (МІІТ)). Канкурсантка заняла першае месца ў Намінацыі «Энергетыка, электратэхніка і рэсурсазберагальныя тэхналогіі».
Кіраўніку праекта, к.э.н., дацэнту кафедры «Мытная справа» Пятрову-Рудакоўскаму Антону Пятровічу паступіў ліст падзякі ад імя Старшыні цэнтральнага журы – першага прарэктара Расійскага ўніверсітэта транспарту У.С. Цімоніна
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter