2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці
- Апублікавана 03.01.2022 13:53
Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказ № 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.
Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе года гістарычнай памяці. Таксама ўрад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога
Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь