Прэзентацыі «Iх iмёнамi названы вулiцы г. Гомеля»
- Апублікавана 04.03.2022 09:15
У рамках Дзён факультэта навучання замежных грамадзян і мерапрыемстваў «Знакамітыя жанчыны Беларусі», прысвечаных Мiжнароднаму жаночаму дню, студэнты групы ПБ-12 падрыхтавалі прэзентацыі «Iх iмёнамi названы вулiцы г. Гомеля», дзе расказалi пра жанчын, iмёны якiх мы вымаўляем з асаблiвым гонарам, любоўю i захапленнем за след, якi яны пакiнулi ў гiсторыi савецкага народа, iх iмёны ўвекавечаны ў назвах вулiц. Сярод iх: У. Громава, Л. Карастаянава, Г. Дакутовiч, I. Паскевiч, П. Гельман i iншыя.
Таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм пра жыццёвы шлях нашай зямлячкі I. Паскевiч.
Мерапрыемства было арганiзавана 2 сакавiка 2022 г. старшым выкладчыкам кафедры «Славянскiя i рамана-германскiя мовы» Курловiч В.В.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter