Класікі жартуюць


30 красавіка 2022 было праведзена мерапрыемства «Класікі жартуюць», арганізаванае старшым выкладчыкам кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» Курловіч В.В., у ім прынялі ўдзел студэнты факультэта ПГБ групы ПБ-12, імі былі падабраны і прачытаны смешныя, жартаўлівыя ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў, таксама былі ўзгаданы байкі, гісторыя іх узнікнення.

Вясёлы настрой мерапрыемству надаў гумарыстычны ролік, які сабраў смешныя моманты з вядомых беларускіх фільмаў, былі ўзгаданы беларускія традыцыі з элементамі гумару.

Дзякуючы аўтабіяграфічнай кнізе «54 дарогі пісьменніка» ўсе даведаліся пра смешныя здарэнні з жыцця беларускіх літаратараў.

Асаблівую цікавасць выклікалі загадкі і рэбусы, падрыхтаваныя студэнамі Буцькавец Н. і Аўсянік В.

1

2

3

4

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter