У цяперашні час у каледжы вядзецца навучанне на дзённым і завочным аддзяленнях.
На дзённым аддзяленні рыхтуюць спецыялістаў па спецыяльнасцях:
- Спецыяльнасць: Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт рухомага саставу чыгуначнага транспарту
- Спецыялізацыя: Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт цягавага рухомага саставу.
Кваліфікацыя: тэхнік - электрамеханік
Абавязковая прафесія працоўнага:
Слесар па рамонце рухомага саставу - 3 разрад
Слесар-электрык па рамонце электраабсталявання - 3 разрад
Памочнік машыніста цеплавоза - 7 разрад
Памочнік машыніста электрацягніка - 7 разрад
- Спецыялізацыя: Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт вагонаў і рэфрыжэратарнага рухомага саставу
Кваліфікацыя: тэхнік – электрамеханік.
Абавязковая прафесія працоўнага:
Слесар па рамонце рухомага саставу – 3 разрад
Аглядчык-рамонтнік вагонаў - 4 разрад
Праваднiк пасажырскага вагона - 5 разрад
Цягніковы электрамеханік - 6 разрад
- Электразабеспячэнне на чыгуначным транспарце
Кваліфікацыя: тэхнік - электрык
Абавязковая прафесія працоўнага:
Электраманцёр па рамонце паветраных ліній электраперадач - 4 разрад
Электраманцёр кантактнай сеткі - 3 разрад
Электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак - 4 разрад
- Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце
Кваліфікацыя: тэхнік.
Абавязковая прафесія працоўнага:
Электраманцёр па абслугоўванню і рамонту прылад сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакавання - 4 разрад.
- Арганізацыя перавозак і ўпраўленне на чыгуначным транспарце
- Спецыялізацыя: Упраўленне рухам на чыгуначным транспарце Кваліфікацыя: тэхнік па арганізацыі і ўпраўленню.
Абавязковая прафесія працоўнага:
Дзяжурны стрэлачнага паста - 4 разрад
Аператар паста цэнтралізацыі - 3 разрад
Білетны касір - 6 разрад
Праваднiк пасажырскага вагона - 6 разрад
Складальнік цягнікоў - 5 разрад
Прыёмаздатчык грузу і багажу - 5 разрад
- Спецыялізацыя: Арганізацыя грузавой і камерцыйнай працы на чыгуначным транспарце
Кваліфікацыя: тэхнік па арганізацыі і ўпраўленнi.
Абавязковая прафесія працоўнага:
Касір багажны, таварны (грузавы) - 2 катэгорыя
Прыёмаздатчык грузу і багажу - 5 разрад
Праваднiк пасажырскага вагона - 6 разрад
Таксiроўшчык перавозачных дакументаў - 2 катэгорыя
Касір білетны - 6 разрад
Агент камерцыйны
Агент па перадачы грузаў на памежнай станцыі
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль
Кваліфікацыя: бухгалтар
На завочным аддзяленні рыхтуюць па наступных спецыяльнасцях:
- Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт рухомага саставу чыгуначнага транспарту
- Арганізацыя перавозак і ўпраўленне на чыгуначным транспарце