Svidetelstvo izdatelya
Svidetelstvo izgotovitelya
Svidetelstvo rasprostranitelya
Litsenzia

Sertifikat 2019

 

 

ТЛУМАЧЭННЕ АБ ТЭРМІНЕ ДЗЕЯННЯ
ЛІЦЭНЗІІ НА АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ 
ПАЛІГРАФІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

У адпаведнасці з п. 56 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 г. № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці " (далей – Палажэнне), Ліцэнзіі на права ажыццяўлення паліграфічнай дзейнасці выдаваліся на тэрмін 5 гадоў.

Згодна з прынятым 26.11.2015 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 475 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" п. 56 Палажэння выкладзены ў наступнай рэдакцыі: "Ліцэнзія дзейнічае з дня прыняцця ліцэнзуючым органам рашэння аб яе выдачы і тэрмінам не абмяжоўваецца", г. зн. на ўсе віды дзейнасці прадастаўляюцца бестэрміновыя ліцэнзіі.

Такім чынам, ліцэнзіі, сапраўдныя па стане на 28 лістапада 2015 г., таксама прызнаюцца бестэрміновымі. Падаўжаць тэрмін іх дзеяння няма неабходнасці (п. 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2015 № 475 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь").

Адначасова паведамляем, што раней выдадзеныя бланкі спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) з'яўляюцца сапраўднымі і замене не падлягаюць.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter