Прыём заказаў ажыццяўляецца на падставе лістоў-гарантый заказчыка, у якіх адлюстроўваюцца: пералік замоўленых відаў прадукцыі або паслуг з указаннем іх аб'ёму і накладу; умоў вырабу; гарантыі аплаты.
Лісты падпісваюцца кіраўніком і галоўным бухгалтарам заказчыка і змацоўваюцца пячаткай. Да ліста прыкладаюцца ўзоры замоўных відаў прадукцыі, зацверджаных кіраўніком. Матэрыялы, якія перадаюцца заказчыкам для паліграфічнага выканання, могуць быць у выглядзе арыгінал-макета на папяровай аснове або на магнітных носьбітах, альбо перадавацца па электроннай пошце.
Прадукцыя вырабляецца ў Выдавецкім цэнтры згодна арыгіналу заказчыка. Усе адступленні ад арыгінала ўзгадняюцца з заказчыкам.
Прадукцыя лічыцца гатовай пасля здачы яе на склад.
Водпуск гатовай прадукцыі ажыццяўляецца з прадстаўленнем даверанасці на атрыманне замовы.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter