Гiсторыя кафедры
Кафедра «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» была выдзелена са складу кафедры «Эканоміка» 7 красавіка 1997 г. загадам рэктара універсітэта № 508, з'яўляецца выпускаючай кафедрай гуманітарна-эканамічнага факультэта і рыхтуе эканамістаў па спецыяльнасці Э.01.07.00 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
На пасаду загадчыка зноў створанай кафедры была прызначаная к.э.н., дацэнт Гiзатуллiна Вера Георгіеўна.
Першапачаткова штат кадраў кафедры складаў 5 чалавек: к.э.н., дацэнт Гiзатуллiна В.Г., к.э.н., старшы выкладчык Самбук Г.П., старшы выкладчык Скуратава І.Ю., старшы выкладчык Сідарава Л.Г., старшы выкладчык Паўловіч Т.П.
З 1997 года пры кафедры пачала функцыянаваць магістратура.
Кафедра ажыццяўляе самую цесную сувязь з эканамічнымі і фінансавымі службамі Беларускай чыгункі ў форме: удзелу вядучых спецыялістаў дарогі ў пасяджэннях дзяржаўных экзаменацыйных камісій; ўзгаднення тым курсавых і дыпломных работ з кіраўнікамі службаў; кансультацый як з боку кафедры па тэарэтычных пытаннях, так і з боку вядучых спецыялістаў па пытаннях практыкі; кіраўніцтва дыпломных работ вядучымі спецыялістамі вытворчасці.
У 2002 годзе кафедрай створана навукова-даследчая лабараторыя "Эканамічнага аналізу, метадалогіі бухгалтарскага і падатковага ўліку" пры навукова-даследчым сектары БелДУТ, навуковым кіраўніком якой стала прафесар Гiзатуллiна В.Г.
У сваёй працы кафедра заўсёды ставіць на чале выхаваўчую накіраванасць вучэбнага працэсу, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Кафедру ўзначальвалі:
- к.э.н., прафесар Гiзатуллiна Вера Георгіеўна;
- дацэнт Скуратава Ірына Юр'еўна;
- к.э.н., дацэнт Шыбаловiч Валерыя Валер'еўна;
- к.э.н., дацэнт Шатроў Сяргей Леанідавіч.