Навукова-даследчая дзейнасць кафедры
З моманту заснавання кафедры "Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» яе супрацоўнікі прымаюць актыўны ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту. Першыя работы былі выкананы ў 1997 годзе для Беларускай чыгункі.
У 2002 годзе з ліку супрацоўнікаў кафедры створана навукова-даследчая лабараторыя “Эканамічны аналіз, метадалогія бухгалтарскага і падатковага ўліку” пры навукова-даследчым сектары БелДУТ.
На базе кафедры вядзе працу навуковая школа "Эканоміка і кіраванне ў сістэме чыгуначнага транспарту".
Традыцыйнымі напрамкамі даследаванняў кафедры з'яўляюцца:
- удасканаленне механізму фарміравання і размеркавання расходаў па грузавых і пасажырскіх перавозках;
- развіццё методыкі вызначэння сабекошту з выкарыстаннем спецыяльных разліковых метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў тэхналагічных умовах перавозак, адрозных ад сярэднедарожных;
- распрацоўка метадалогіі правядзення эканамічнага аналізу эфектыўнасці работы суб'ектаў гаспадарання;
- распрацоўка методыкі разліку прадукцыйнасці працы ў галіновых гаспадарках;
- выпрацоўка метадычных падыходаў да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці аўтсорсінгу ў сферы чыгуначнага транспарту;
- распрацоўка методыкі вызначэння велічыні рэзерваў па падазроных даўгах па групах дэбіторскай запазычанасці на аснове яе размеркавання па тэрмінах непагашэння;
- вызначэнне кошту работ (паслуг) пасажырскай гаспадаркі, якія перадаюцца на аўтсорсінг (экіпіроўка прадметамі мяккага інвентару пасажырскіх вагонаў).
Па колькасці выкананых работ і аб'ёму фінансавання кафедра займае лідзіруючае месца на гуманітарна-эканамічным факультэце. Да гэтага часу выкананы больш за 70 навукова-даследчых работ па актуальнай тэматыцы, якая вызначаецца сумесна з рознымі службамі Упраўлення Беларускай чыгункі.
Вынікі навукова-даследчай работы супрацоўнікаў кафедры знайшлі адлюстраванне ў манаграфіях: "Развіццё сістэмы бухгалтарскага ўліку і аналізу на чыгуначным транспарце", "Упраўленне выдаткамі на чыгуначным транспарце", а таксама ў выдаваемым з 2001 года міжнародным зборніку навуковых прац “Рынак транспартных паслуг (праблемы павышэння эфектыўнасці)". Актуальнасць пазначаных праблем і навізна ў іх вырашэнні знайшлі станоўчыя водгукі практыкаў транспартных арганізацый і навуковай супольнасці, што абумовіла ўключэнне з 2012 года зборніка навуковых прац "Рынак транспартных паслуг (праблемы павышэння эфектыўнасці)" у пералік рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
Варта адзначыць, што сучасная эканамічная навука выпрацавала і абгрунтавала ўласную метадалогію і канцэпцыю развіцця, якія грунтуюцца на сукупнасці спецыфічных методык і прынцыпаў, падыходах да ацэнкі і адлюстраванню эканамічных паказчыкаў, пошуку рэзерваў павышэння эфектыўнасці, што абумовіла актуалізацыю прынцыпова новых перспектыўных напрамкаў навуковых даследаванняў кафедры, якія выклікаюць асаблівую цікавасць і запатрабаваныя практыкамі:
- развіццё тэорыі і методыкі бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці транспартных арганізацый на аснове канвергенцыі з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці;
- абгрунтаванне мэтазгоднасці і ацэнка эканамічнай эфектыўнасці перадачы на аўтсорсінг асобных відаў работ (паслуг) чыгуначнага транспарту;
- распрацоўка метадалагічнай базы калькулявання сабекошту паслуг інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў адпаведнасці з новымі ўмовамі гаспадарання ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП);
- фарміраванне методыкі вызначэння эфектыўнасці курсіравання існуючых і прызначэння новых пасажырскіх цягнікоў.