Загадчык кафедры «Вагоны»

Pigunov

Пігуноў Анатоль Уладзіміравіч

Тэлефон: +375 232 95 39 08
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Кафедра «Вагоны» створана 1 студзеня 2016 года ў адпаведнасці з загадам рэктара універсітэта № 959 ад 2015/12/23 г. шляхам аб'яднання кафедраў «Вагоны і вагонная гаспадарка» і «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка». Кіруе кафедрай к.т.н., дацэнт Пігуноў Анатоль Уладзіміравіч.

Кафедра «Вагоны» - адна з буйных і аўтарытэтных кафедраў механічнага факультэта, якая падтрымлівае сувязь з прадпрыемствамі Беларускай чыгункі, а таксама з універсітэтамі блізкага і далёкага замежжа. Супрацоўнікі кафедры пастаянна прымаюць удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях і семінарах.

Вялікая ўвага надаецца навуковым даследаванням у галіне вагонабудавання, мадэрнізацыі рухомага складу, распрацоўцы эфектыўных спосабаў неразбуральнага кантролю, павышэнню эфектыўнасці работы тармазных сістэм.

Навучальны працэс вядзецца з шырокім ужываннем сучасных пакетаў прыкладных праграм, якiя дазваляюць мадэляваць апорную здольнасць канструкцый рухомага складу і іх дынамічную нагружанасць.

Выпускнікі кафедры годна папаўняюць калектывы вагонабудаўнічага, вагонарамонтных і эксплуатацыйных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, працуюць у складах навукова-даследчых калектываў, канструктарскіх бюро, лабараторый неразбуральнага кантролю.

Кафедра мае кампутарны клас і восем навучальных лабараторый, якія аснашчаны дзеючымі ўстаноўкамі вагонаў, халадзільнымі агрэгатамі, электрыфікаванымі стэндамі, абсталяваннем і прыборамі. У станаўленні і арганізацыі працы лабараторый вялікая заслуга д.т.н., прафесара Сянько В.І., д.т.н. Галая Э.І., к.т.н., дацэнтаў Лісічкіна Э.А., Чарніна І.Л., Пастухова І.Ф., Пiгунова У.У., інжынераў Радзевіча Е.Г., Касцючэнка Н.Д. , Табухова Г.А., Князева Н.Ф., Свірыдзенка В.У., Ясько М.А.

На кафедры надаецца вялікая ўвага падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў. Штогод ажыццяўляецца кіраўніцтва магістрантамі і аспірантамі па вочнай і завочнай форме навучання.

och1

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter