Гiсторыя кафедры
Кафедра «Вагоны і вагонная гаспадарка» была заснаваная ў 1958 годзе. Першым загадчыкам кафедры «Вагоны і вагонная гаспадарка» быў дацэнт Цыкуноў А. Е., затым кафедру ўзначальвалі прафесар Крываручка М. З., дацэнты Бугаёў В. П., Лісічкін Э. А., Шыловіч А. У., прафесар Яршова Н. М., дацэнты Галай Э. І., Пігуноў У. У., Захарава Т. В. з 2006 па 2015 год кіраваў кафедрай к. т. н., дацэнт Пігуноў А. У.
Вялікая заслуга ў станаўленні і развіцці кафедры належыць прафесару Крываручку М. З., які ўзначаліў кафедру ў 1964 годзе і заснаваў Беларускую навуковую школу вагоннай гаспадаркі.
Навучальны працэс на кафедры вялі д.т.н., прафесар В. І. Сянько, д.т.н. дацэнт Галай Э. І., к.т.н. прафесар Чэрнін І. Л., к.т.н., дацэнты Лісічкін. Э. А., Пігуноў У. У., Захарава Т. В., Разон В.Ф., Пігуноў А.У., Гурскі Е.П., Рудаў П.К., Васільеў С.М., Чэрнін Р.І., ст. выкладчыкі Гагіна Л.Н., Галай. Е.Э., асістэнты Ясько Н.А, Маісейчыкава В.М. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўлялася па спецыяльнасці «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту», а таксама выкладаліся асобныя дысцыпліны па іншых спецыяльнасцях.
У 1964 годзе пры кафедры была адкрыта аспірантура. Пад кіраўніцтвам Мікалая Захаравіча Крываручка падрыхтаваны 1 Доктар і 15 кандыдатаў тэхнічных навук, сярод якіх д.т.н., прафесар Сянько В. І., д.т.н. Галай Э. І., д.т.н. Пуцята А. У., к.т.н., дацэнты Лісічкін Э. А., Чэрнін І. Л., Разон В. Ф., Пігуноў У. У., Пігуноў А. У., Гурскі Е. П., Чэрнін Р. І., Рудоў П. К.
Падрыхтоўкай аспірантаў і дактарантаў кіравалі д.т.н., прафесар Сянько В.І. і д.т.н. Галай Э.І. пад кіраўніцтвам д.т.н., прафесара Сянько В.І. выкананы і абаронены кандыдацкія дысертацыі Пігуновым А.У., Пуцята А.У., Гурскім Е.П., Васільевым С.М., Пастуховым М. І., Чарніным Р. І. У 2012 годзе доктарскую дысертацыю абараніў Пуцята А. У. Пад кіраўніцтвам д. т. н. Галая Э. І. выканана і абаронена кандыдацкая дысертацыя Рудавым П. К.
З моманту ўтварэння кафедры пачалася актыўная праца па стварэнні сучасных дапаможнікаў па асноўных курсах. Першай фундаментальнай працай быў падручнік прафесара Крываручкі М. З. «Вагонная гаспадарка», выдадзены ў 1961 годзе, які стаў адзіным у той час падручнікам па вагоннай гаспадарцы для студэнтаў чыгуначных ВНУ і інжынерна-тэхнічных работнікаў чыгуначнага транспарту. Падручнік шмат разоў перавыдаваўся, у тым ліку ў Польшчы, Кітаі, Карэі і на Кубе.
Выкладчыкамі кафедры выдадзены 27 падручнікаў і манаграфій і больш за 200 навучальных дапаможнікаў і метадычных распрацовак. Сярод іх падручнікі для ВНУ: Крываручка М.З., Грыдзюшка В.І., Бугаёў В.П. «Вагонная гаспадарка» (1976); Грыдзюшка В.І., Бугаёў В.П., Крываручка М.З. «Вагонная гаспадарка» (1988); падручнікі для тэхнікумаў і каледжаў: Пастухоў І.Ф. і інш. «Вагоны» (1988); Грыдзюшка В.І., Бугаёў В.П., Сузова А.Ф. «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вагоннай гаспадаркі» (1980); Галай Э.І., Каверын В.В., Калядка І.А. «Мантаж, эксплуатацыя і рамонт пад’ёмна-транспартных машын» (1990); Пастухоў І.Ф., Пігуноў У.У., Кошкалда Р.О. «Канструкцыя вагонаў» (2000); навучальныя дапаможнікі для ВНУ: Галай Э. І «Тармазы лакаматываў і вагонаў: праблемы і перспектывы » (I. 1992; II. 1993); Галай. Э. I. «Тармазы цягнікоу» (1999); Сянько В. І. «Тэхнічнае абслугоўванне вагонаў» (2001); Сянько В.І., Чэрнін І.Л., Бычак І.С. «Тэхнічнае абслугоўванне вагонаў. Арганізацыя рамонту грузавых вагонаў» (2002), Галай Э.І. «Павышэнне эфектыўнасці электрапнеўматычных тармазоў цягнікоў» (2002); Пігуноў У. У. «Хадавыя часткі вагонаў. Разлік дэталяў» (2005); Лісічкін Э.А., Разон В.Ф., Гарошка В.М. «Электраабсталяванне судоў» (2006); Разон В.Ф. «Аўтаматычнае кіраванне машынамі цыклічнага дзеяння» (2008); Галай Э. І. «Тармазныя сістэмы чыгуначнага транспарту. Канструкцыя тармазнога абсталявання» (2010); манаграфіі: Галай Э.І. «Павышэнне эфектыўнасці электрапнеўматычных тармазоў цягніка» (2002); Сянько В.І. «Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі ў планаванні вагоннай гаспадаркі» (2001) і «Удасканаленне арганізацыі тэхнічнага абслугоўвання і бягучага рамонту вагонаў» (2002); Сянько В.І., Пігуноў А.У. «Комплексная ацэнка рэшткавай нясучай здольнасці кузаваў пасажырскіх вагонаў» (2004); Сянько В.І., Пуцята А.У., Шыманоўскі А.О. «Трываласць кузава чыгуначнай цыстэрны з улікам перамяшчэння перавозімага вадкага грузу» (2006); Сянько В.І., Гурскі Е. П. «інфармацыйныя мадэлі ў кіраванні вагоннымі паркамі» (2010),. Сянько В. І., Гурскі Е. П., Шаўчэнка Д. Н., Сянько. Л.В «Планаванне працы вагоннай гаспадаркі з выкарыстаннем метадаў матэматычнага мадэлявання» (2012); Пигунов У. У., Пигунов А. У. «Будаўнічая механіка вагонаў» (2013); Галай Э.І., Галай Е.Э., Рудаў П.К. «Тармазныя сістэмы чыгуначнага транспарту. Разлік пнеўматычных тармазоў» (2014).
Шматлікія навучальныя дапаможнікі і метадычныя ўказанні, выдадзеныя праз РВА БелДУТ (БелІІЧТ), цалкам забяспечвалі правядзенне ўсіх відаў заняткаў, курсавое і дыпломнае праектаванне. Найважнейшым напрамкам удасканалення навучальнага працэсу на кафедры стала выкарыстанне матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі ў інжынерных разліках. Значны ўнёсак у гэтую працу ўнеслі Сянько В.І., Яршова Н. М., Пастухоў І.Ф., Пігуноў У.У., Разон В.Ф., Захарава Т.В., Гагіна Л. Н., Акулаў Н. В. і інш.
У падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў-вагоннікаў кафедра цесна ўзаемадзейнічала з Беларускай чыгункай. У 1987 г. быў афіцыйна арганізаваны і актыўна функцыянаваў філіял кафедры на Гомельскім ВРЗ, праводзіліся практычныя заняткі ў вагонным дэпо, у галіновых навукова-даследчых лабараторыях, на выпрабавальным цэнтры чыгуначнага транспарту «СЕКА». Гэта дазваляла студэнтам замацаваць на практыцы тэарэтычныя веды тэхналогіі рамонту і тэхнічнага абслугоўвання вагонаў, набыць навыкі навуковых даследаванняў, выконваць рэальныя практычныя распрацоўкі.
Навуковая праца на кафедры вялася з моманту яе заснавання. Навуковы напрамак кафедры быў сфармаваны заснавальнікам навукі аб вагоннай гаспадарцы прафесарам Крываручка М.З. Даследаванні выконваліся па заказах МШЗ СССР і чыгунак. Вынікі навуковых распрацовак сталі асновай кіруючых дакументаў МШЗ СССР, выкарыстоўваліся і выкарыстоўваюцца пры выбары канструкцыі і мадэрнізацыі пасажырскіх і грузавых вагонаў, стварэнні новых тэхналагічных працэсаў і ўдасканаленні арганізацыі рамонту і тэхнічнага абслугоўвання вагонаў.
Істотнае развіццё атрымала транспартная навука ў даследаваннях д.т.н., прафесара Сянько В.І. у галіне прагназавання функцыянавання вагоннай гаспадаркі на перспектыву і арганізацыі перыядычных відаў рамонту вагонаў. Д.т.н. Э. І. Галаем распрацаваныя тэарэтычныя асновы хуткаснага рэгулявання тармазной сілы пасажырскага рухомага складу, якія дазваляюць значна павысіць бяспеку перавозкі пасажыраў.
Галіновая навукова-даследчая лабараторыя «Тармазныя сістэмы рухомага саставу» (кіраўнік – д.т.н. Галай Э.\І.) вырашала жыццёва важныя задачы па ўдасканаленні канструкцыі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтатармазоў, непасрэдна звязаных з бяспекай руху на Беларускай чыгунцы. Неаднаразова выкладчыкі выязджалі ў замежныя камандзіроўкі па запрашэнні калег з іншых дзяржаваў для вырашэння актуальных транспартных праблем.
У 1997 годзе пад кіраўніцтвам прафесара В.І. Сянько была створана галіновая навукова-даследчая лабараторыя «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага складу». У лабараторыі вырашаліся як аператыўныя, так і перспектыўныя задачы па аздараўленні, мадэрнізацыі і падаўжэнні тэрміну службы вагонаў, удасканаленні і развіцці вагоннай гаспадаркі Беларускай чыгункі.
У 2009 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Сянько В.І. быў арганізаваны выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту («СЕКА»), які дазваляе праводзіць увесь комплекс натурных трывальных выпрабаванняў канструкцыі вагонаў, новых і мадэрнізаваных.
Вынікі навуковай, навукова-педагагічнай дзейнасці адлюстраваныя ў шматлікіх працах, публікацыях у айчынных і замежных выданнях. Выкладчыкі кафедры – удзельнікі шматлікіх навукова-тэхнічных канферэнцый і сімпозіумаў.
Таленавітыя маладыя выкладчыкі актыўна займаліся навукова-даследчай працай. Узнагароджаны прэміяй Гомельскага аблвыканкама таленавітых маладых навукоўцаў за актыўную навуковую дзейнасць Пігуноў А.У., Васільеў С.М., Гурскі Е. П., Чарнін Р.І.
Выкладчыцкі склад кафедры на працягу многіх гадоў праводзіў заняткі ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў чыгуначнага транспарту.
На кафедры функцыянавала 9 студэнцкіх навукова-даследчых гурткоў. Вынікам творчай дзейнасці з’явіліся ўзнагароды і прызавыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. Студэнтамі атрымана 42 аўтарскіх пасведчанні і патэнты на вынаходніцтвы, у тым ліку, пад кіраўніцтвам дацэнтаў Чарніна І.Л.-28, Жалязнякова А. Д. – 1, Галая Э.І. – 2, Рудава П.К.-11.
Кафедра «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка» адна з «маладых» кафедраў універсітэта. Яна была створана 1 лютага 2003 г. згодна з загадам рэктара БелДУТ прафесара, д.т.н. Сянько В.І. (№ 38 ад 16 студзеня 2003 г.). Загадчыкам кафедры быў прызначаны д.т.н., прафесар Халадзілаў А. В.
Забеспячэнне якасці розных аб’ектаў тэхнікі немагчыма без выкарыстання на ўсіх стадыях іх жыццёвага цыклу тэхнічных сродкаў неразбуральнага кантролю і дыягнаставання. Інтэлектуалізацыя сродкаў НК і ТД прад’яўляе павышаныя патрабаванні да спецыялістаў, якія працуюць у гэтай галіне.
У сувязі з гэтым стварэнне новай кафедры з’явілася актуальным і, як паказала жыццё, яе выпускнікі апынуліся запатрабаванымі ў розных галінах прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
1 студзеня 2016 г. шляхам аб’яднання кафедраў «Вагоны і вагонная гаспадарка» і «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка» была ўтворана кафедра «Вагоны».
У 2018 годзе Галай Е.Э. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Павышэнне эфектыўнасці дзеяння аўтаматычных рэгулятараў грузавых рэжымаў тармажэння вагона».
За апошнія гады былі выдадзены вучэбныя дапаможнікі: Пігуноў У.У., Пігуноў А.У. «Трываласць рухомага саставу чыгуначнага транспарту» (2016), Сянько В.І., Гурскі Е.П., Чарнін Р.І., Чарнін І.Л. «Грузавыя вагоны чыгунак» (2018) і Пігуноў У.У., Пігуноў А.У. «Канструкцыі ходавых частак вагонаў» (2018).
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter