Нашы выпускнікі
Выпускнікі факультэта, атрымаўшы веды па напрамках: тэорыя функцыявання транспартных сістэм і бяспекі іх работы; стварэнне сучасных транспартна-лагістычных сістэм і транспартна-грузавых комплексаў; аўтаматызацыя праектавання транспартных сістэм; кіраўніцтва і аператыўнае кіраванне працэсамі перавозак грузаў і пасажыраў; арганізацыя і кіраванне перавозкамі ў міжнародных транспартных калідорах; распрацоўка тэхналогіі працы транспартных аб'ектаў; кіраванне праектамі і іх эканамічны аналіз - кіруюць перавозачным працэсам, каардынуюць работу розных службаў і падраздзяленняў транспарту, праектуюць транспартныя аб'екты, выкарыстоўваючы высокаэфектыўныя сучасныя метады аптымізацыі і кіравання.
Падрыхтаваныя на факультэце спецыялісты працуюць на прадпрыемствах магістральнага і прамысловага транспарту, у навукова-даследчых і праектных інстытутах, на прадпрыемствах іншых галін народнай гаспадаркі. Сёння выпускнікоў факультэта можна сустрэць не толькі на прасторах СНД, але і ў краінах далёкага замежжа. Сярод іх кіраўнікі найбуйнейшых чыгуначных станцый, аддзяленняў дарог, чыгунак, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў.
Факультэт па праве ганарыцца сваімі выпускнікамі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter