26 студзеня - Дзень беларускай навукі


Галоўны рэсурс развіцця грамадства

Паважаныя сябры! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нашым прафесійным святам – Днём беларускай навукі!

Ва ўсе часы інтэлект і творчая думка даследчыка з'яўляліся рухаючай сілай грамадскага прагрэсу, важнейшым складальнікам нацыянальнага багацця і дабрабыту народа.

Вялікі ўклад у навуковыя дасягненні краіны ўносіць наш універсітэт. Мы зацвердзілі сябе ў творчай канкурэнцыі з іншымі ВНУ Рэспублікі і краін СНД у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і стварэнні навуковых школ, пра якія сёння шырока вядома ў навуковым свеце. Калектыў ВНУ паслядоўна і планамерна ідзе да вызначаных мэтаў. Наша галоўная стратэгічная задача – удасканаленне навуковых асноў функцыянавання ў Рэспубліцы транспартнай і будаўнічай галін, транспартнага машынабудавання, якія забяспечваюць бяспеку і высокую эфектыўнасць работы. І для гэтага ў нас ёсць творчы патэнцыял. Бо ўклад вучоных у выкананне задач інавацыйнага развіцця краіны і мадэрнізацыю вытворчасці закліканы стаць яшчэ больш важкім.

Паважаныя выкладчыкі, аспіранты, магістранты, супрацоўнікі, студэнты! Жадаю вам новых адкрыццяў і дасягненняў на ніве навукі. Прыміце таксама мае шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, творчай энергіі і ўдачы!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

 

 rector_talk

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter