Мітынг ля помніка братам Лізюковым


25 лістапада 2019 года студэнты і супрацоўнікі БелДУТ узялі ўдзел у мітынгу, прымеркаваным да Дня вызвалення горада Гомеля.

3

Мітынг на плошчы Перамогі, побач з помнікам братам Лізюковым сабраў людзей, якія памятаюць пра тое, што заўтра, 26 лістапада 2019 года, гамяльчане адзначаць важную дату – Дзень вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як дакладна адзначыў кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Віталь Юр’евіч Уткін, гэтая дата па праве можа лічыцца другім днём нараджэння горада.

5

Акупацыя Гомеля доўжылася больш за васемсот дзён. Дзясяткі тысяч людзей загінулі ў баях і ў партызанскай вайне. Вайна не пашкадавала ніводнай сям’і. Менавіта пра гэта нагадаў прысутным студэнт механічнага факультэта БелДУТ Іван Пелешок, сябра гісторыка-патрыятычнага клуба «Айчына».

Браты Лізюковы, Аляксандр, Пётр і Яўген змагаліся ў розных месцах. І ўсе загінулі ўдалечыні ад роднай зямлі. Аляксандр і Пётр ўганараваны  звання Герояў Савецкага Саюза. І вельмі сімвалічна, як падкрэсліў іх унучаты пляменнік, загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры ГДУ імя Францыска Скарыны, Афанасьеў Іван Мікалаевіч, што менавіта БелДУТ стаў ініцыятарам правядзення мітынгу. Бо Аляксандр Лізюкоў сышоў у шэрагі Чырвонай Арміі ад сценаў мужчынскай гімназіі, будынак якой зараз займае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

10

21

Менавіта пра лёс Аляксандра Лізюкова Іван Мікалаевіч напісаў кнігу   «Лёс камандарма Лізюкова: версіі, міфы, праўда», якую ён урачыста падараваў БелДУТ.

14

kniga

Цішыню хвіліны маўчання парушаў толькі гук метранома. Кожны думаў пра тое, які жах прыйшлося перажыць тым, хто так чакаў Вялікую Перамогу. І кроў халадзела не ад ледзянога ветру, а ад гэтых думак. Мы, маладое пакаленне, не бачылі тых падзей, але мы паспелі заспець жывых сведак. І зараз мы можам не толькі ўскладаць кветкі да магіл і помнікаў. Мы можам перадаць гэтую страшную праўду далей, каб нашыя дзеці ніколі не даведаліся жаху вайны.

Мы памятаем…

16

12

15

22

Ганна Ярашэвіч,
фота Алены Белавус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter