Юбілей трох факультэтаў БелДУТ


28 і 29 лістапада 2019 года ў нашым універсітэце праходзіла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы бяспекі на транспарце», прысвечаная 65-годдзю факультэтаў кіравання працэсамі перавозак, механічнага і будаўнічага.

22

1
1

Падвёў вынікі працы канферэнцыі прарэктар па навуковай рабоце кандыдат тэхнічных навук Аляксандр Аляксандравіч Ерафееў.

21

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту доктар фізіка-матэматычных навук, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Іванавіч Кулажанка адзначыў, што супрацоўніцтва міжнароднага ўзроўню, якое было выразна пазначана Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй - гэта новы імпульс у развіцці транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, сардэчна павіншаваў факультэты з юбілеем, пажадаў ім росквіту, далейшых поспехаў, творчых ідэй і руху толькі наперад.

22

Тры кіта універсітэта, тры першых факультэта – так можна сказаць пра механічны, будаўнічы факультэты і факультэт «Кіравання працэсамі перавозак», якія ў гэтым годзе адзначаюць свой 65-гадовы юбілей. Афіцыйнай датай іх стварэння з'яўляецца 23 кастрычніка 1954 года.

Калі казаць аб факультэце «Кіравання працэсамі перавозак», то ў пачатку свайго шляху ён ажыццяўляў падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасці «Эксплуатацыя чыгункі». Сёння падрыхтоўка вядзецца па пяці спецыяльнасцях для чыгуначнага, аўтамабільнага і рачнога транспарту. Вялікая ўвага на факультэце надаецца падрыхтоўцы навуковых кадраў. Падрыхтавана: 3 доктара навук і 27 кандыдатаў навук. Нельга не адзначыць, што факультэт КПП заўсёды славіўся і славіцца сваімі спартсменамі. За 65 гадоў на факультэце падрыхтавана 45 майстроў спорту, 170 кандыдатаў у майстры спорту, 640 спартсменаў першага разраду. Выпускнікі, пераважная большасць якіх паспяхова працуе на транспарце і ў іншых галінах эканомікі Рэспублікі Беларусь і краін СНД, ганарацца сваім факультэтам. І сёння не маглі не павіншаваць любімы факультэт са святам!

53

299

Гісторыя стварэння будаўнічага факультэта бярэ свой пачатак з моманту арганізацыі самой ВНУ - БІІЧТ-БелДУТ. Візітнай карткай факультэта з'яўляюцца будатрады, якія працавалі на ўзвядзенні Алімпійскіх аб'ектаў да зімовай Алімпіяды 2014 г. у г. Сочы, будаўніцтве аўтамабільных трас і чыгуначных магістраляў у Рэспубліцы Беларусь і іншых значных будоўлях. Сёння гэта ўсё не столькі рамантыка і незабыўныя ўражанні, колькі сродак фарміравання практычных навыкаў у рамках будучай спецыяльнасці. Бо за шэсцьдзесят пяць гадоў факультэт падрыхтаваў звыш 6 тысяч інжынераў-будаўнікоў.

62

Трэці юбіляр - гэта механічны факультэт. Сёння ён з'яўляецца самым буйным факультэтам універсітэта, у складзе якога больш за 600 студэнтаў, больш за 100 супрацоўнікаў, у ліку якіх 10 дактароў навук. Такая высокая навукова-педагагічная кваліфікацыя прафесарска-выкладчыцкага складу, памножаная на цеснае супрацоўніцтва з вытворчасцю, дае грымучую сумесь для зарадкі энергіяй будучых інжынераў. Нельга не адзначыць, што факультэт ганарыцца сваімі выпускнікамі! Гэта кіраўнікі самага высокага ўзроўню, навукоўцы з сусветнымі імёнамі, буйныя палітычныя і культурныя дзеячы - няма такой галіны, дзе б не праявіў сябе механік. Выпускнік механічнага факультэта - гэта не толькі кампетэнтны спецыяліст, гэта асоба, якая валодае шырокім кругаглядам, гэта паплечнік які мае «пачуццё локця», гэта чалавек, які паважае і шануе традыцыі.

з

1

Рэктар універсітэта Юрый Іванавіч Кулажэнка ўрачыста ўручыў супрацоўнікам універсітэта ўзнагароды:

Ганаровую грамату Міністэрства транспарту і камунікацый, падзяка Мміністра транспарту і камунікацый, Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, падзячныя лісты Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровыя граматы Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, Падзячныя лісты Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, падзякі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровыя граматы Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, падзякі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.

1
1

Кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Юр'евіч Уткін цёпла павіншаваў факультэты-юбіляры і ўручыў іх супрацоўнікам заслужаныя ўзнагароды: Ганаровыя граматы адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля, Падзякі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля.

78

1
1
1
1
1
1

Ганаровыя граматы БелДУТ заслужана атрымалі супрацоўнікі ўніверсітэта з рук першага прарэктара ўніверсітэта кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, дэпутата Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў Юрыя Генадзьевіча Самодума.

Таксама аб'яўлена падзяка 31 супрацоўніку нашага ўніверсітэта.

1
1
1
1
1
1

 

З юбілеем!

 201

74

1
1
1
1

74

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter