Народнаму ансамблю «Палескія зоры» - 45!
- Апублікавана 14.12.2019 06:03
45 гадоў - гэта вялікая дата для вялікага калектыву з вялікай гісторыяй.
13 снежня 2019 года ў гарадскім Цэнтры культуры ў зале панавала гармонія прыгажосці і прафесіяналізму, любові і настальгіі, высокай эстэтыкі і дабрыні.
Ці можна пералічыць колькасць тых, хто танцаваў за гэтыя 45 гадоў у ансамблі?...
Калі казаць словамі рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту доктара фізіка-матэматычных навук, дэпутата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Юрыя Іванавіча Кулажанкі:
- Кожны выканаўца танца, кожны склад, які танцуе на працягу таго ці іншага перыяду жыцця БІІЧТа-БелДУТа ў ансамблі, - гэта парастак, галінка, з якіх і складзена выдатнае і магутнае дрэва пад назвай «Палескія зоры».
І першымі падарылі свае віншаванні выканаўцы САМЫХ ПЕРШЫХ НУМАРОЎ калектыву!
1970-я гады
Танцавальный нумар «Фарсуны».
1976 год
Танцавальны нумар «Іван-ды-Мар'я».
1990-я гады
Танцавальны нумар «Ці ў садзе».
2000-я гады
Выпускнікі Палескіх зор, аднойчы натхніўшыся танцам, не здраджваюць любімай справе і ствараюць свае калектывы. І, вядома, менавіта яны віншуюць свае родныя Палескія зоры са сцэны танцавальнымі нумарамі.
Народны ансамбль эстраднага танца «Асарці», кіраўнік Ала Сцепаненка.
Ансамбль танца «Ясачка» дзіцячай харэаграфічнай школы. Кіраўнік Юлія Гаўрыльчык.
Танцавальная студыя «Якошка», харэограф Аксана Атрошчанка.
Тэатр танца «Дзіва». Кіраўнік Алег Чарнышоў.
Рэпетыцыі, канцэрты, паездкі на конкурсы, і зноў выступленні, і рэпетыцыі, рэпетыцыі. Такое жыццё народнага ансамбля танца «Палескія зоры». У такія моманты паміж танцорамі нараджаецца сяброўства. Яны сапраўды становяцца адной сям'ёй. Сям'ёй, якая не раздзірае сувязяў, а ў будучыні стварае новыя агульныя праекты.
Народны ансамбль танца «Палескія зоры» і Студыя танцаў Ла Сангрына, ГУ Цэнтральны Спартыўны комплекс. Кіраўнік Наталья Фантава.
Народны ансамбль танца «Палескія зоры» і Ганна Краснік, адна з апошніх вучаніц Алега Сцяпанавіча Коваля.
Народны ансамбль танца Палескія зоры і Шоу агню і святла «Пульс». Елена Кавунова.
Як і на любы юбілей, да нас прыйшлі госці, каб павіншаваць народны ансамбль танца «Палескія зоры» з такой знамянальнай датай. І, вядома ж, прыйшлі не проста так, а з падарункамі.
УА Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага. Кіраўнік Валянціна Пранішнікава.
Народная студыя сучаснага танца «ФЛАЙ». Кіраўнік Вольга Філіпенка.
Ганаровыя госці падзялілі радасць свята з калектывам ансамбля. Старшыня Гомельскага Райпрафсажа Віталь Валянцінавіч Сушчынскі, дырэктар Палаца культуры «Беліцкі» Аляксандр Бандарэнка, дырэктар дзіцячай харэаграфічнай школы, балетмайстар-пастаноўшчык Пётр Свярдлоў.
За добрасумленную працу, асабісты ўклад у справу эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі, актыўны ўдзел у культурным жыцці ўніверсітэта, горада і вобласці, а таксама ў сувязі з 45-годдзем утварэння
Ганаровымі граматамі ўзнагароджана мастацкі кіраўнік народнага ансамбля «Палескія зоры» ЗАБЭЛА Ганна Яўгенаўна.
Рэжысёр-пастаноўшчык усіх танцавальных інсталяцый з удзелам нашых студэнтаў на ўсіх святочных мерапрыемствах горада і вобласці. Для Ганны Яўгенаўны калектыў ансамбля-гэта сям'я. «Гэта маё месца сілы», - кажа яна ў інтэрв'ю, успамінаючы стваральніка «Палескіх зорь» Алега Сцяпанавіча Коваля. Танцоры ансамбля кажуць пра Ганну Забэла з цеплынёй і любоўю:
- Чалавек, які любіць сваю справу, шмат ведае і ўмее. Перш чым выпусціць калектыў на сцэну, не прапускае на рэпетыцыі ніводнай хібнасці. І заканамерна, што нас любяць гледачы , - з інтэрв'ю з танцорам Леанідам Шараем (гр. УЛ-11).
Ганаровай граматай ушанаваны загадчык студэнцкага клубу РАБЦАЎ Барыс Валер'евіч.
Барыс Валер'евіч - душа і сіла ўсіх мерапрыемстваў студэнцкага клуба. Чалавек, для якога важны кожны ўдзельнік любога канцэрта і любога свята. І таму ні адзін з іх не ўяўляе ніводнага святочнага вечара без галоўнага арганізатара і натхняльніка - Рабцава Барыса Валер'евіча.
Ганаровай граматай узнагароджана ХМЯЛЕЎСКАЯ Вольга Яўгенаўна, начальнік праектна-каштарыснага аддзела, член прафсаюза першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі .
Падзяка за актыўны ўдзел у жыцці прафсаюзнага камітэта і ўніверсітэта абвешчаная САМСОНАВАЙ Аліне Алксандраўне, студэнтке 4 курса факультэта КПП БелДУТа.
Зала апладзіравала стоячы Заснавальніку і першаму кіраўніку ансамбля заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Ковалю Алегу Сцяпанавічу, якога няма з намі ўжо 12 гадоў...
Палескія зоры-гэта душэўнае перапляценне аднадумцаў, людзей, якія не ўяўляюць сваё жыццё без танца.
Са святам, Палескія зоры!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter