БелДУТ – гэта якасная сучасная адукацыя


У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж БелДУТам і Гомельскім гарадскім міжшкольным цэнтрам № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі 14 студзеня 2020 года адбылася сустрэча з адзінаццацікласнікамi ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля».

1

Наш універсітэт прадстаўляў вядучы спецыяліст па прафарыентацыённай рабоце Яфрэмаў Яраслаў Вадзімавіч. Ён прадэманстраваў хлопцам прэзентацыйны ролік аб нашым універсітэце.

2

Будучыя абітурыенты змаглі азнаёміцца з асноўнымі сферамі студэнцкага жыцця.

3

У працэсе інтэлектуальнай віктарыны «Што ты ведаеш пра ВНУ?» хлопцы пазнаёміліся з факультэтамі і спецыяльнасцямі універсітэта.

4

Школьнікі цікавіліся магчымасцю ўдзелу ў рэпетыцыйным і цэнтралізаваным тэставанні ў БелДУТ. Яраслаў Вадзімавіч звярнуў іх увагу, што з 18 студзеня стартуе другі этап РТ, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя, прайшоўшы анлайн рэгістрацыю на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

5

На сустрэчы былі прадэманстраваны інфармацыйныя магчымасці сайта універсітэта. У раздзеле «абітурыент» размешчана карысная інфармацыя пра прыёмную кампанію 2020 года, аб  мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.

6

У наступную суботу 25 студзеня пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, дзе навучэнцы змогуць азнаёміцца з прафесіямі інжынера-будаўніка і архітэктара.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter