Да юбілею вучонага!
- Апублікавана 20.01.2020 15:53
Спазнаваць свет, адкрываць, апублікоўваць – вось лёс навукоўца.
Луі Арагон
У чытальнай зале навукова-тэхнічнай бібліятэкі дзейнічае выстаўка «Да юбілею вучонага», прымеркаваная да 70-годдзя доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, загадчыка кафедры «Будаўнічая механіка» Эдуарда Іванавіча Старавойтава.
На выставе прадстаўлены падручнікі, манаграфіі, артыкулы навукоўца, а таксама біябібліяграфічны інфармацыя.
Эдуард Іванавіч – вядомы вучоны-механік, аўтар больш за 300 навуковых прац. У цяперашні час пад яго кіраўніцтвам паспяхова дзейнічае навуковая школа «Механіка слаістых элементаў канструкцый», у якой даследуецца напружана-дэфармаваны стан слаістых вязкапругкапластычных элементаў канструкцый, якія працуюць ва ўмовах складаных комплексных статычных і дынамічных уздзеянняў у цеплавых і радыяцыйных палях.
Калектыў навукова-тэхнічнай бібліятэкі шчыра віншуе вучонага, жадае ўсяго самага добрага – здароўя, бадзёрасці духу, аптымізму, нязменнага поспеху ў справах, дабрабыту і шчасця. Хай Вашы дзелавыя якасці і надалей дапамагаюць паспяхова вырашаць самыя адказныя задачы, а побач заўсёды будуць верныя сябры і аднадумцы.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter