Кафедра: «Будаўнічая механіка»
Заснавальнікі школы: доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Старавойтаў Э. І., год стварэння 1987.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў
- распрацоўка механіка-матэматычных мадэляў дэфармавання слаістых, у тым ліку трохслаёвых стрыжняў, пласцін і абалонак, звязаных і незвязаных з пругкiм асяроддзем, пры розных квазiстатычных і дынамічных нагрузках, якія ўключаюць вывад ураўнанняў раўнавагі і руху з улікам уздзеяння тэрмарадыяцыйных палёў, фармулёўку пачатковых і межавых умоў;
- даследаванне квазiстатычнага дэфармавання пругкапластычных трохслаёвых элементаў канструкцый пры аднакратных і зменных нагрузках у тэрмарадыяцыйных палях, атрыманне разліковых формул для перасоўванняў і высілкаў;
- даследаванне спектру ўласных частот трохслаёвых элементаў канструкцый у залежнасці ад геаметрычных і пругкіх характарыстык матэрыялаў слаёў і калянасці пругкага асяроддзя;
- даследаванне вымушаных ваганняў трохслаёвых элементаў канструкцый пры раптоўных, лакальных і рэзанансных нагрузках, уключаючы тэрмарадыяцыйныя ўдары;
- стварэнне комплексу камп'ютэрных праграм для параметрычнага аналізу атрыманых аналітычных рашэнняў.
Асноўныя навуковыя вынікі, найбольш значныя укаранёныя распрацоўкі
- тэорыя аднакратных і зменных уздзеянняў на вязкапругкапластычныя трохслаёвыя элементы канструкцый у тэрмарадыяцыйных палях пры розных сілавых нагрузках і тыпах пругкіх асяроддзяў;
- метадалогія даследавання уласных і вымушаных ваганняў пругкіх трохслаёвых стрыжняў, пласцін і цыліндрычных абалонак, звязаных і незвязаных з пругкiм знешнiм асяроддзем, пад дзеяннем ударных, імпульсных і гарманічных нагрузак;
- рашэнне задачы аб квазiстатычным дэфармаваннi трохслаёвых стрыжняў і пласцін са ступеніста зменнай мяжой.
У цяперашні час вынікі даследаванняў укаранёны ў ТДА «Будкомплекстэхнiка», ПУП «МаналiтСервiсБуд», УП «Гомельскае агенцтва па будаўніцтве і інвестыцыях» пры Нацыянальным Алімпійскім камітэце РБ, ААТ «Гомельскі Тэхнапрыбор», у навучальны працэс БелДУТ, разліковую практыку Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту, Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага НАНБ, ОП НВА РУП«Гомсельмаш». Яны ўжываліся для разліку элементаў падмурка, прастакутных уставак для ўзмацнення пакрыцця прамысловага будынка; аптымізацыі таўшчыні аконнага металапалімерных профілю, аптымізацыі кампазітных элементаў індывідуальных сродкаў абароны ад ударнага ўздзеяння, з іх дапамогай даследавана дэфармаванне цеплаабменніка, камер гарэння і дасгарання, вызначаны рацыянальныя геаметрычныя параметры падземных рэзервуараў для захоўвання нафтапрадуктаў. Вынікі ўкаранення пацверджаны адпаведнымі актамі.
Школай падрыхтавана 3 доктара і 11 кандыдатаў навук.
Асноўныя навуковыя публікацыі навуковай школы
Манаграфіі:
- Старовойтов, Э. И. Вязкоупругопластические слоистые пластины и оболочки / Э. И. Старовойтов. – Гомель: БелГУТ, 2002. − 343 с.
- Старовойтов, Э.И. Локальные и импульсные нагружения трехслойных элементов конструкций / Э.И. Старовойтов, А.В. Яровая, Д.В. Леоненко. – Гомель: БелГУТ, 2003. – 367 с.
- Плескачевский, Ю. М. Деформирование металлополимерных систем / Ю. М. Плескачевский, Э. И. Старовойтов, А. В. Яровая. – Минск: Бел. навука. 2004. – 342 с.
- Плескачевский, Ю. М. Динамика металлополимерных систем / Ю.М. Плескачевский, Э.И. Старовойтов, А.В. Яровая. – Минск: Бел. навука. 2004. – 386 с.
- Горшков, А. Г. Механика слоистых вязкоупругопластических элементов конструкций / А.Г. Горшков, Э. И. Старовойтов, А. В. Яровая – М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. – 576 с.
- Старовойтов, Э.И. Деформирование трехслойных элементов конструкций на упругом основании / Э.И. Старовойтов, А.В. Яровая, Д.В. Леоненко. – М.: ФИЗМАТЛИТ, 2006. – 379 с.
- Плескачевский, Ю. М. Механика трехслойных стержней и пластин, связанных с упругим основанием / Ю. М. Плескачевский, Э. И. Старовойтов, Д. В. Леоненко – М.: ФИЗМАТЛИТ, 2011. – 560 с.
- Starovoitov, E. I. Foundations of the theory of elasticity, plasticity and viscoelasticity / E. I. Starovoitov, F.B. Nagiyev – Apple Academic Press, Toronto, New Jersey, Canada, USA, 2012. –p.
- Старовойтов, Э.И. Деформирование трехслойных физически нелинейных стержней / Э.И. Старовойтов, Д.В. Леоненко, Л.Н. Рабинский. – М. : Изд-во МАИ, 2016. – 184 с.
- Старовойтов, Э. И. Трехслойные стержни в терморадиационных полях / Э. И. Старовойтов, М. А. Журавков, Д. В. Леоненко. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 275 с.
Падручнікі:
- Старовойтов, Э. И. Основы теории упругости, пластичности и вязкоупругости / Э. И.Старовойтов. – Гомель: БелГУТ, 2001. − 344 с.
- Горшков, А. Г. Теория упругости и пластичности / А.Г. Горшков, Э. И. Старовойтов, Д.В. Тарлаковский. – М.: ФИЗМАТЛИТ, 2002. – 416 с.
- Старовойтов, Э. И. Сопротивление материалов / Э. И.Старовойтов. – Гомель: БелГУТ, 2004. 376 с.
- Старовойтов, Э. И. Сопротивление материалов / Э. И. Старовойтов. – Москва: ФИЗМАТЛИТ, 2008. − 384 с.
- Журавков, М. А. Математические модели сплошных сред. Теория упругости и пластичности / М. А.Журавков, Э. И. Старовойтов. – Минск: БГУ, 2010.– 540 с.
- Старовойтов, Э. И. Механика материалов / Э.И.Старовойтов. – Гомель: БелГУТ, 2011. − 380 с.
Навучальныя дапаможнікі:
- Старовойтов, Э. И. Сопротивление материалов / Э.И.Старовойтов. – Гомель: БелГУТ, 1999. −220 с.
- Старовойтов, Э. И. Техническая механика / Э.И.Старовойтов. – Гомель: БелГУТ, 2006. 235 с.
- Воробьев, С. А. Сопротивление материалов. Прикладная теория колебаний / С. А. Воробьев. − Гомель: БелГУТ, 2008. – 257 с.
- Яровая, А.В. Строительная механика. Статика стержневых систем / А.В. Яровая. − Гомель: БелГУТ, 2013.− 447 с.
Навуковыя сувязі
З айчыннымі навуковымі арганізацыямі: IММС НАН Беларусі; АIМ НАН Беларусі, БДУ, БНТУ, ГДУ імя. Ф. Скарыны, ГДТУ ім. Сухога. Сумесны ўдзел у выкананні дзяржаўных навуковых праграм, сумесныя публікацыі, узаемны удзел у навуковых семінарах, апаніраванне дысертацыйных работ.
З замежным навуковым супольнасцю: Інстытут машыназнаўства РАН, Маскоўскі дзяржаўны універсітэт ім. М.В. Ламаносава, Маскоўскі авіяцыйны інстытут, Інстытут механікі НАН Украіны, Азербайджанская Дзяржаўная Марская Акадэмія (Баку), Цэнтральны Паўднёвы універсітэт (г. Чанша, КНР). Узаемадзеянне ажыццяўляецца ў выглядзе ўдзелу ў сумесных навуковых семінарах, канферэнцыях, апаніравання дысертацый, выкананні сумесных навуковых праектаў па лініі БРФФД, сумесных публікацый, уключэнне ў рэдкалегіі навуковых часопісаў, у члены і сустаршыні праграмных камітэтаў міжнародных канферэнцый (Расія, Украіна, Беларусь).
Грамадскае прызнанне навуковай школы
Навуковыя прэміі:
- Старавойтаў Э.І. - прэмія НАН Беларусі (2007);
- Старавойтаў Э.І. - сумесная прэмія Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі (2011);
- Яравая Г.В. - прэмія НАН Беларусі імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых навукоўцаў (2007);
- Лявоненка Д.У. - прэмія НАН Беларусі імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых навукоўцаў (2013 года),
- Лявоненка Д.У. - прэмія Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым навукоўцам і спецыялістам (2010).
Стыпендыі, дыпломы:
- Старавойтаў Э.І. - стыпендыя Прэзідэнта РБ (2002);
- Яравая Г. В. - стыпендыі Прэзідэнта РБ таленавітым маладым навукоўцам (2006 г., 2009),
- Яравая Г. В. - дыплом міністра адукацыі за якаснае кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі студэнтаў (2002);
- Лявоненка Д.У. - стыпендыі Прэзідэнта РБ таленавітым маладым навукоўцам (2008, 2014);
- Лявоненка Д.У. - дыпломы міністра адукацыі за лепшую студэнцкую навуковую працу (2001, 2002);
- Грамыка Ю.В. - грамата за першае месца ў конкурсе дакладаў на моладзевай канферэнцыі ВНУ прыгранічных рэгіёнаў славянскіх дзяржаў (2001, г, Бранск);
- Старавойтаў С.А. - дыплом міністра адукацыі за лепшую студэнцкую навуковую працу (2000);
- Козел Г.Г. - дыплом міністра адукацыі за працу першай катэгорыі ў ХХIV Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў (2018).