Фізічная хімія кампазіцыйных палімерных матэрыялаў
Кіраўнікi школы:
доктар тэхнічных навук Нявераў Аляксандр Сяргеевіч,
доктар тэхнічных навук Кудзіна Алена Фёдараўна
Заснавальнік школы: доктар тэхнічных навук, прафесар Нявераў А.С.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў
- фізікахімія працэсаў мiжфазавага ўзаемадзеяння ў сістэмах “палімер–нізкамалекулярная вадкасць” (працэсы растварэння палімераў);
- пластыфікацыя, сумяшчальнасць кампанентаў кампазіцыйных палімерных матэрыялаў;
- карозія і абарона металаў ад карозіі;
- фізічная хімія антыкаразійных, герметызавальных і антыфрыкцыйных матэрыялаў.
Колькасны і якасны склад навуковай школы
У навуковых даследаваннях удзельнічае 1 доктар тэхнічных навук, прафесар, 3 кандыдата тэхнічных навук, дацэнты і 5 сушукальнікаў вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук; у цяперашні час у аспірантуры і магістратуры навучаюцца 1 аспірант і 3 магістранта.
Асноўныя навуковыя вынікі
На тэхналогію вытворчасці супрацькаразійнай плёнкі, сутнасць якой грунтавалася на выніках, атрыманых кіраўніком школы А.С. Няверавым, была прададзеная ліцэнзія швейцарскай фірме «Iнтэрпластыка». Даследванні праводзіліся ў адпаведнасцi заданням навуковых праграм ДППД «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі» (2006-10 гг., навуковы кіраўнік А.С. Нявераў), ДПНД «Палімеры і кампазіты» (2011-13 гг., навуковы кіраўнік А. С. Нявераў), ДПНД «Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял», падпраграма «Палімеры і кампазіты» (2014-2015 гг., грант БРФФД навуковы кіраўнік А.С. Нявераў), грант БРФФД №Т08-209 (2008 -10 гг. навуковы кіраўнік А.С. Нявераў), грант БРФФД №Т09М-024 (2009-11 гг. навуковы кіраўнік В.А. Ермаловіч). Прапанавана методыка ацэнкі сумяшчальнасці кампанентаў кампазіцыйных матэрыялаў з выкарыстаннем сімплекс у каардынатах трохмернага параметру растваральнасці, якая дазволіла вызначыць аптымальныя склады шэрагу кампазіцыйных палімерных матэрыялаў рознага прызначэння. Распрацаваны інгібіраваныя матэрыялы (дацэнт Самусева Л.В. і сушукальнік Грамыка Ж.Н.), будаўнічыя абкітоўкі і клеючыя матэрыялы (дацэнт Мусафiрава Г.Я.), палімерныя біяраскладальныя ўпаковачныя матэрыялы (дацэнт Ермаловіч О.А.), інсектыцыдныя палімерныя матэрыялы для абароны ад шкодных насякомых (сушукальнік Лашкін А.У.), чыгуначныя змазкі (сушукальнік Прыходзька І.В.). Гэтыя матэрыялы прайшлі вытворчую апрабацыю на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і рэкамендаваны да ўкаранення. Дабаўкі да бетонаў рознага прызначэння (фірменнае назву «Хiдэтал»), распрацаваныя сушукальнікам Уласенка Д.А., выпускаюцца буйнатанажна ТАА «НВП «Стандарт-Э.С.Т.». Дабаўкі карыстаюцца высокім попытам у Расіі, Беларусі, Украіне, Казахстане і Таджыкістане.
Падрыхтавана кандыдатаў навук – 3:
- Мусафiрава Г.Я. «Герметызавальныя і клеявыя матэрыялы на аснове другаснага палістыролу і нізкамалекулярных вадкасцяў», спецыяльнасць 05.02.01 - Матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 2005 г.
- Ермаловіч О.А. «Біяраскладальныя ўпаковачныя плёнкі на аснове хімічна мадыфікаваных палiалефiнаў і крухмалу», спецыяльнасць 05.02.01 - Матэрыялазнаўства (хімічная прамысловасць), 2006 г.
- Самусева Л.В. «Антыкаразійныя матэрыялы на аснове паліэтылену і інгібіруючых дадаткаў (карбамід і тыакарбамiд)», спецыяльнасць 05.02.01 - Матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 2008 г.
Асноўныя публікацыі
Апублікавана больш за 300 артыкулаў і манаграфій. Найбольш значныя вынікі навуковай дзейнасці:
Манаграфіі – 4:
- манаграфія «Нiзкамодульныя кампазіцыйныя матэрыялы на аснове тэрмапластаў» (Мінск, «Навука і тэхніка», 1984 г., с. 231);
- манаграфія «Палімерныя плёнкі, якія змяшчаюць інгібітары карозіі» (М., «Хімія», 1993 г., с. 176);
- манаграфія «Герметызавальныя палімерныя матэрыялы» (М., «Машынабудаванне», 1995 г., с. 160);
- манаграфія «Уводзіны ў сістэматыцу разумных матэрыялаў» (Мінск, «Беларуская навука», 2013манаграфія «Уводзіны ў сістэматыцу разумных матэрыялаў» (Мінск, «Беларуская навука», 2013 г., с. 399).
Падручнікі – 1:
- падручнік «Культуралогія» пад навуковай рэдакцыяй Няверава А.С. (Мінск, «Вышэйшая школа», 2011 г., с. 400).
Навучальныя дапаможнікі – 3:
- навучальны дапаможнік «Культуралогія» пад навуковай рэдакцыяй Няверава А.С. (Мінск, «Вышэйшая школа», 4 перавыданні за 2004-2009 гг., с. 367);
- навучальны дапаможнік «Карозія і абарона матэрыялаў» (Мінск, «Вышэйшая школа», 2007 г., с. 222);
- навучальны дапаможнік «Хімія і мікрабіялогія вады» (Гомель, БелДУТ, 2010 г., с. 335).
Навуковыя публікацыі ў замежных выданнях
У замежных выданнях апублікавана больш за 20 артыкулаў, выдавецтва Taylor & Francis Group, Florida, U.S.A. прыняло да публікацыі манаграфію «Smart Materials Taxonomy».
Навуковыя сувязі з айчыннымі навуковымі арганізацыямі
Актыўна развіваюцца сувязі з Інстытутам механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага НАН РБ. Праводзяцца сумесныя даследаванні, вынікі якіх выкладаюцца ў сумесных публікацыях. Супрацоўнікі інстытута на ўмовах сумяшчальніцтва прымаюць удзел у вучэбнай і навуковай рабоце кафедры. Аспіранты кафедры з дазволу кіраўніцтва IММС НАН РБ карыстаюцца лабараторным абсталяваннем і фондамі інстытуцкай бібліятэкі. Вялікую дапамогу ў вырабе вопытных узораў распрацоўваецца прадукцыі аказвае РУП СКТБ "Металапалімер".
Навуковыя сувязі з міжнароднай навуковай супольнасцю
Удзел у навуковых канферэнцыях ВНУ Расіі, Украіны і Казахстана.
Грамадскае прызнанне навуковай школы
- За шматгадовую творчую навукова-педагагічную дзейнасць доктар тэхнiчных навук, прафесар Нявераў А.С у 2007 г. узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі РБ.
- За ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь Нявераву А.С. у 2007 г. выдзелена Стыпендыя Прэзідэнта РБ 2008 г.
- За дасягненні ў навуковай працы Нявераў А.С. у 2008 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Суіскальнік кафедры асістэнт Лашкін Е.В. з'яўляецца лаўрэатам прэміі таленавітым маладым навукоўцам і спецыялістам за 2011 г. Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне значных вынікаў пры правядзенні фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.
- Нявераў А.С. у 2013 годзе узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнiк адукацыi».