Навукова-педагагічная школа па тэорыі канечных груп і блізкіх да іх алгебраічных сістэм


Заснавальнікам кафедры «Вышэйшая матэматыка» быў яе першы загадчык - вучань легендарнага акадэміка Шміта О. Ю. прафесар Чунiхiн С. А. - буйны вучоны ў галіне тэорыі груп і таленавіты арганізатар навукі, які стаў у далейшым акадэмікам АН БССР і заслужаным дзеячам навукі БССР. С.А. Чунiхiным і яго шматлікімі вучнямі была створана шырока вядомая ў краіне і за яе межамі Гомельская алгебраічная школа. Найбольшы ўклад у яе станаўленне ўнеслі: пачынаўшы шлях у вялікую навуку аспірантам кафедры доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Шэметкоў Л.А., дактара фізіка-матэматычных навук, прафесары Русакоў С.А., Скіба А.М., Манахаў В.С. У цяперашні час традыцыі школы на кафедры працягваюць іх вучні, сярод якіх доктар фізіка-матэматычных навук Кулажанка Ю.І., 8 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук.

 

chunihin rusakov shemetkov
Чунiхiн С. А. Русакоў С.А. Шэметкоў Л. А.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter