Праектаванне і ацэнка перспектыў развіцця транспартных камунікацый
Кіраўнік школы:
прафесар, доктар тэхнічных навук, кіраўнік НДЛ «Транспартныя камунікацыі»
Нягрэй Віктар Якаўлевіч
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў
- навуковыя інтарэсы школы канцэнтруюцца ў галіне павышэння бяспекі транспартных працэсаў;
- эфектыўнасці працы розных відаў транспарту на аснове прымянення энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій;
- праектавання развіцця сеткі чыгунак у сучасных умовах;
- аптымізацыі ўзаемадзеяння розных відаў транспарту ў вузлах.
Колькасны і якасны склад
У складзе школы 15 чалавек, з іх: 2 доктара навук, 4 кандыдаты навук, 4 аспіранта; у тым ліку 5 маладых навукоўцаў.
Асноўныя навуковыя вынікі, укаранення распрацоўкі
На працягу першага перыяду распрацаваны Генеральныя схемы развіцця ўсіх асноўных вузлоў Беларускай чыгункі, а таксама шэрагу Расійскіх чыгунак.
Пад кіраўніцтвам Нягрэя В.Я. і пры яго непасрэдным удзеле распрацавана Дзяржаўная Праграма развіцця транспарту Рэспублікі Беларусь, Праграма развіцця Беларускай чыгункі да 2010 года, Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу на Беларускай чыгунцы да 2020 года, Энергетычная стратэгія Беларускай чыгункі да 2020 года.
Методыка разліку колькасці шляхоў у парках сартавальных і ўчасткавых станцый, Метадычныя рэкамендацыі па аптымізацыі хуткасцяў руху выкарыстаны для распрацоўкі нарматыўнага графіка руху цягнікоў, Тыпавой тэхнічны пашпарт чыгуначнай станцыі і інструкцыя па яго складаннi. Маштабныя планы чыгуначных станцый Віцебск і Полацк выкарыстоўваюцца як дадатак да тэхнічна-распарадчых актаўгэтых станцый. Рэкамендацыі па прывядзенню канструкцый сартавальных горак станцый Ворша-Цэнтральная, Ваўкавыск, Ліда і Лунінец да нарматыўных патрабаванняў і аптымізацыі іх параметраў выкарыстоўваюцца для тэхніка-эканамічнага абгрунтавання (ТЭА) рэканструкцыі доследных сартавальных комплексаў. Асноўныя палажэнні ТЭА развіцця станцыі Баранавічы-Цэнтральныя ўвайшлі ў праектныя рашэнні па рэканструкцыі гэтай станцыі з мэтай павелічэння яе прапускной і перапрацоўчай здольнасцяў. Распрацаваны і ўкаранёны Метадычныя рэкамендацыі па разліку прапускной і перапрацоўчай здольнасці чыгуначных збудаванняў і прылад. У 2010-2013 гг. выканана абгрунтаванне параметраў сартавальнай горкі станцыі Крычаў для выкарыстання ў праекце развіцця гэтай станцыі. У 2011 - 2012 гг. выканана навукова-даследчая работа па абследаванню канструкцый сартавальных горак Беларускай чыгункі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні іх параметраў. Вынікі даследавання ўвайшлі ў Праграму развіцця сартавальных комплексаў станцый (уключаючы 20 станцый) Беларускай чыгункі да. Завершана абследаванне канструкцыі і тэхнічнага абсталявання сартавальнай горкі станцыі Жлобін з аптымізацыяй яе параметраў і сартавальнай горкі Жлобінскага парку станцыі Віцебск для распрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні яе параметраў. Выканана тэхнічная экспертыза схематычнага плана станцыі Ахалкалакi (Грузія) па другому этапу праектавання на перапрацоўку за 5 млн.т.грузу/год. У 2013 г. распрацавана тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне развіцця Маладзечанскага чыгуначнага вузла на замове Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі
Прадстаўнікамі школы пад кіраўніцтвам Праўдзіна М.П. абаронена 13 кандыдацкіх дысертацый і адна доктарская (у 2004 годзе А.К. Галоўнiчам).
Пад кіраўніцтвам В.Я. Нягрэя абаронены тры кандыдацкія дысертацыі: у 2003 г. Пажыдаевым С.А. на тэму «Аўтаматызацыя праектавання вертыкальнай планіроўкі транспартных камунікацый», Маслоўскай А.М. на тэму «Абгрунтаванне верхніх межаў параметраў высакахуткасных магістраляў», у 2004 г. Зеньчуком Н.Ф. на тэму «Рэсурсазберагальныя тэхналогіі ў цягніковай працы на участках чыгункі».
Асноўныя публікацыі навуковай школы
Манаграфіі
- Правдин, Н.В. Прогнозирование пассажирских потоков (методика, расчеты, примеры) / Н.В. Правдин, В.Я. Негрей – М: Транспорт, 1980. – 224 с.
- Правдин, Н.В. Прогнозирование грузовых потоков / Н.В. Правдин, М.Л. Дыканюк, В.Я. Негрей – М: Транспорт, 1987. – 248 с.
- Правдин, Н.В. Взаимодействие различных видов транспорта (примеры и расчеты) / Н.В. Правдин, В.Я. Негрей, В.Я. Подкопаев – М: Транспорт, 1989. – 208 с.
- Головнич, А.К. Автоматизация проектирования железнодорожных станций / А.К. Головнич – Гомель.: БелГУТ, 2001. – 202 с.
- Правдин, Н.В. Основы автоматизации проектирования железнодорожных станций / Н.В. Правдин, А.К. Головнич, С.П. Вакуленко – М: Маршрут, 2004. – 400 с.
- Правдин, Н.В. Пригородные зоны и зоны тяготения на железнодорожном транспорте (для условий средних и больших городов Республики Беларусь) / Н.В. Правдин, Т.А. Власюк – Гомель.: БелГУТ, 2007. – 207 с.
Падручнікі
- Правдин, Н.В. Проектирование железнодорожных станций и узлов / Н.В. Правдин, Т.С. Банек – Мн: Вышэйшая школа, 1975. – 512 с.
Навучальныя дапаможнікі
- Правдин, Н.В. Взаимодействие различных видов транспорта в узлах / Н.В. Правдин, В.Я Негрей – Мн: Вышэйшая школа, 1983. – 247 с.
- Правдин, Н.В. Проектирование железнодорожных станций и узлов в 2-х частях / Н.В. Правдин, Т.С. Банек, В.Я. Негрей – Мн: Вышэйшая школа, 1984. – 288 с.
- Правдин, Н.В. Железнодорожные станции и узлы» (задачи, примеры, расчеты) / Н.В. Правдин, Т.С. Банек, В.Я. Негрей – М: Транспорт, 1984. – 296 с.
- Негрей В.Я. Автоматизация проектирования железнодорожных станций и узлов / В.Я. Негрей, М.Н. Луговцов, Я.А. Перегуд – Гомель: БелГУТ, 1998. – 77 с.
- Банек Т.С. Железнодорожные станции и узлы / Т.С. Банек, В.А. Подкопаев, А.К. Головнич – Гомель: БелГУТ, 2000. – 88 с.
- Луговцов, М.Н. Проектирование железнодорожных станций и узлов / Луговцов М.Н., Негрей В.Я., Подкопаев В.А. – Гомель: БелГУТ, 2004. – 159 с.
- Луговцов, М.Н. Проектирование сортировочных горок / М.Н. Луговцов, В.Я. Негрей – Гомель: БелГУТ, 2005. – 170 с.
- Негрей, В.Я. Сортировочные станции / В.Я. Негрей, М.Н. Луговцов, В.А. Подкопаев, С.А. Пожидаев – Гомель: БелГУТ, 2009. – 248 с.
- Берлин, Н.П., Комплексная механизация и автоматизация погрузочно-разгрузочных и складских работ на железнодорожном транспорте / Н.П. Берлин, В.Я. Негрей, Н.П. Негрей – М-во образования Респ. Баларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. – Гомель : БелГУТ, 2010. – 227с.
- Негрей, В.Я. Пропускная и перерабатывающая способности сооружений и устройств железнодорожного транспорта / В.Я. Негрей, В.А. Подкопаев и др. – Гомель: БелГУТ, 2013. – 183 с.
- Негрей, В.Я. Промежуточные станции / В.Я. Негрей, В.А. Подкопаев, С.А. Пожидаев, Н.В. Кирик – Гомель: БелГУТ, 2014. – 248 с.
Навуковыя публікацыі ў замежных выданнях
- Негрей В.Я., Овчинников В.М., Пожидаев С.А., Скрежендевский В.В., Швец Н.Г., Шкрабов Е.В. «Повышение энергоэффективности перевозочного процесса на Белорусской железной дороге» / сборник научных работ ДНУЖТа им. ак. В.Лазаряна: транспортные системы и технологии перевозок, г. Днепропетровск. – 2012, вып. 3. – с. 81-86.
- Пожидаев С.А. «Автоматизация проектирования поперечных профилей земляного полотна линейных сооружений железных дорог» / Сборник научных работ ДНУЖТа им. ак. В.Лазаряна: транспортные системы и технологии перевозок, г. Днепропетровск. – 2011, вып. 1. – с. 89-94.
- Пожидаев С.А., Овчинников В.М., Швец Н.Г., Скрежендевский В.В. «Сокращение расхода дизельного топлива на маневрах» / сборник научных работ ДНУЖТа им. ак. В.Лазаряна: транспортные системы и технологии перевозок, г. Днепропетровск. – 2011, вып. 1. – с. 62-70.
- Пожидаев С.А., Березовый Н.И., Буров В.С. «Визначення рацiонального варiанту розподiлу сортувальних колiй мiж призначеннями вагонопотокiв» / сборник научных работ ДНУЖТа им. ак. В.Лазаряна: транспортные системы и технологии перевозок, г. Днепропетровск. – 2011, вып. 2 – с. 5-9.
- Пожидаев С.А., Филатов Е.А., Иванов Е.Н. «Автоматизированное проектирование плана горочной горловины с учетом обеспечения безопасного взаимодействия длиннобазного подвижного состава» / сборник научных работ ДНУЖТа им. ак. В.Лазаряна: транспортные системы и технологии перевозок, г. Днепропетровск – 2013, вып. 6 – с. 82–85.
- Пожидаев С.А., Росликова Ю.Д. «Повышение эффективности сортировочной работы при расформировании составов грузовых поездов на немеханизированных сортировочных горках» / сборник научных работ ДНУЖТа им. ак. В.Лазаряна: транспортные системы и технологии перевозок, г. Днепропетровск – 2013, вып. 6 – с. 76–81.
Навуковыя сувязі з айчыннымі навуковымі арганізацыямі і міжнароднай навуковай супольнасцю
Праводзяцца сумесныя даследаванні з НАН Беларусі (Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў), Дзяржаўным прадпрыемствам «Інстытут «Белжелдорпроект», ААТ «Мінскі інстытут «Промтранспроект», транспартна-пошукавым інстытутам транспартнага будаўніцтва «Кiевгiпратранс» (Украіна), ААТ «Навукова-даследчы інстытут аўтамабільнага транспарту» (г. Масква) (навукова-даследчы сектар «Транспартнае планаванне і мадэляванне»).
Падтрымліваецца цеснае супрацоўніцтва са сумежнай кафедры «Станцыі і вузлы» ДНУЧТ (г. Дняпро, Украіна) і Горачнай выпрабавальнай лабараторыяй гэтага універсітэта, МДУШЗ (МIIТ) і С-ПДУШЗ (ЛIIЧТ) РФ, заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з ТашIIТам (Узбекістан, г. Ташкент). У рамках супрацоўніцтва выкладчыкі і супрацоўнікі выязджаюць на сумесныя канферэнцыі і семінары, абменьваюцца вопытам работы, рыхтуюцца водгукі і экспертныя заключэнні па выніках дысертацыйных даследаванняў.
Доктар тэхнічных навук, прафесар В.Я. Нягрэй з'яўляецца членам дысертацыйных саветаў па абароне дысертацый у Харкаўскай дзяржаўнай акадэміі чыгуначнага транспарту (г. Харкаў, Украіна) і Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (г. Мінск).
Грамадскае прызнанне навуковай школы
Доктар тэхнічных навук, прафесар Праўдзін М.В. з'яўляўся заслужаным дзеячам навукі і тэхнікі БССР (1977 г.), Ганаровым Транспартнікам Беларусі, Лаўрэатам прэміі Дзяржадукацыi СССР (1978 г.), Ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту, Ганаровым доктарам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта шляхоў зносін.
Доктар тэхнічных навук, прафесар Нягрэй В.Я. узнагароджаны Ордэнам Пашаны (09.06.2003) і Знакам «За выдатныя дасягненні ў працы» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, прысвоена Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (красавік, 2014 г.).
Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Пажыдаеў С.А. адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за «... распрацоўку і практычную рэалiзацыю iнавыцыйнага метаду аптымiзацыi параметраў структуры i тэхнiчнага аснашчэння асноўных элементаў чыгуначных станцый для бяспекi перавозачнага працэссу» (Пастанова Бюро Прэзiдiума НАН Беларусi ад 20.01.2012 г. №14).