Сучасныя тэхналогіі кіравання персаналам
- Апублікавана 10.02.2020 13:08
У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь з 3 па 7 лютага 2020 года прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў, іх намеснікаў і рэзерву на вылучэнне на тэму «Упраўленне персаналам».
На працягу тыдня прафесарска-выкладчыцкі састаў кафедры «Эканоміка транспарту» пад кіраўніцтвам к.э.н., дацэнта Лiпатавай Вольгі Вадзімаўны праводзілі лекцыйныя, практычныя заняткі і трэнінгі па тэмах: сучасныя тэхналогіі і канцэпцыі кіравання чалавечымі рэсурсамі, арганізацыйна-прававыя асновы кіравання персаналам, планаванне і рэгуляванне кадравага патэнцыялу, матывацыя і стымуляванне працоўнай дзейнасці персаналу, сістэмы камунікацый ў кіраванні персаналам і асновы дзелавых зносін, аналіз эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў.
Слухачы адзначылі актуальнасць заяўленай тэмы, а таксама высокі ўзровень арганізацыі і правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі.
Па выніках навучання слухачы курсаў паспяхова здалі залік і атрымалі пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter