Выстава да дня нараджэння кафедры УСіТБМ


7 красавіка кафедра «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» адзначае свой дзень нараджэння.

Сёння спецыяльнасці кафедры: бухгалтар, аўдытар, праграміст і бізнес-аналітык – адны з самых запатрабаваных на рынку працы не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за мяжой.

Да свята пад кіраўніцтвам сваіх куратараў студэнты другога курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (Куратар – Байкочава А. В.) і студэнты першага курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у бізнес-менеджменце)» (Куратар – Шорац Т. В.) падрыхтавалі выставу плакатаў «Мая прафесія ў сучасным свеце».

1

На постэрах хлопцы і дзяўчаты прадставілі сваё бачанне будучай спецыяльнасці, чым ім прыйдзецца займацца, якая іхняя роля ў дзейнасці прадпрыемстваў.

2

3

Дадзенае мерапрыемства праводзілася ў межах прафесійнага выхавання, якое праводзіцца супрацоўнікамі кафедры са студэнтамі. Гэта адзін з важных раздзелаў выхаваўчай працы, так як фармаванне будучага прафесіянала заключаецца у тым ліку і ў фармаванні і падтрыманні ў ім цікавасці да абранай спецыяльнасці, разуменні грамадскай і асабістай значнасці сваёй прафесійнай дзейнасці, у выхаванні свядомых і творчых адносінаў да абранай прафесіі. 

Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выставы прынялі студэнты групы ГБ-21: Гучок А. В., Драбышэўская Д. М., Жырыкава І. В., Міхмель М. В., Сідаровіч С. С., і студэнты групы ГІ-11: Міхед Т. А., Камкова Е. В., Стэльмашок А. В., Воўк К. А., Несцяровіч А..

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter