Новае жыццё ў абмен на вечкі


У БелДУТ вялікая ўвага надаецца экалагічным і валанцёрскім праектам. Не стаўся выключэннем і рэспубліканскі праект «Новае жыццё ў абмен на вечкі».

З пачатку 2019-2020 навучальнага года ўніверсітэт двойчы наведала валанцёр праекта, псіхолаг Гомельскага абласнога паліятыўнага кабінета Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Гарай Алена Аляксандраўна. 

І ўжо хутка кантэйнеры для збору вечак з'явіліся не толькі ў інтэрнатах універсітэта, але і ў кафэ «Вялікая перамена» і ў буфеце ўніверсітэта.

І вось ужо другі раз БелДУТ перадае сабраныя вечкі ў Гомельскі філіял праекта, каб яшчэ хтосьці змог атрымаць дапамогу ад іх перапрацоўкі.

Бо праект накіраваны не толькі на паляпшэнне экалогіі і сартаванне і перапрацоўку пластыка, але і з'яўляецца дабрачынным: усе атрыманыя грашовыя сродкі ад здадзеных вечкаў ідуць на дапамогу людзям з падвышанымі патрэбамі.

Далучыцца да праекту можна, узяўшы ўдзел у сартаванні вечкаў, ці проста асобна збіраць вечкі і прыносіць іх у спецыяльныя кантэйнеры.

Закруцім добрую справу?

k1

k2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter