Студэнцкі атрад «Абітурыент»


Скончана ўступная кампанія 2020.

Праца ў прыёмнай камісіі – справа няпростая. Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, абітурыентаў было ані не менш, чым у мінулыя гады.

І, як і кожнае лета, найбольш дасведчаным супрацоўнікам у гэтыя дні дапамагалі рабяты студэнцкага атрада «Абітурыент».

У гэтым годзе студэнцкія сэрвісныя атрады «Абітурыент 1-1» (механічны факультэт) і «Абітурыент 1-2» (электратэхнічны факультэт) працавалі ў перыяд з 23 ліпеня па 19 жніўня 2020 года.

11

Перад тым, як запісацца ў атрад «Абітурыент», рабяты былі запрошаныя на агульны сход-сумоўе. Да канца сходу засталіся толькі камунікатыўныя студэнты з добрай вытрымкай i працаздольнасцю. Патрабаванні да кандыдата – вялікая любоў да БелДУТ, жаданне працаваць і развівацца, а таксама наяўнасць вольнага часу, бо праца ў прыёмнай камісіі – дзейнасць бесперапынная.

Высокія патрабаванні, але і адчувальныя плюсы.

Вось што кажа пра перавагі працы ў студэнцкіх атрадах для прыёмнай камісіі сакратар ПА ГА БРСМ Лізавета Глушак:

А вось якімі ўражаннямі дзеляцца самі байцы будатрада:

У нас была вельмі дружная і згуртаваная каманда, што з'яўлялася галоўным плюсам пры такой адказнай працы і вялікай нагрузцы.

Праца вельмі цікавая. Мы знаёмімся з выпускнікамі школ, калі яны яшчэ не вырашылі куды паступаць, а затым першымі сустракаем іх ва ўніверсітэце разам з бацькамі.

Было прыемна ўсведамляць, што сваёй працай я дапамагаю факультэту, на якім вучуся.

29

49

107

Улетку 2020 года для скарачэння часу знаходжання абітурыентаў у прыёмнай камісіі паступаючыя загадзя адпраўлялі анкетныя дадзеныя праз асабісты кабінет абітурыента і станавіліся ў электронную чаргу. Суправаджэннем асабістага кабінета займаліся студэнты электратэхнічнага факультэта спецыяльнасці «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы».

25

900

Вось, што кажуць хлопцы, якім дасталася такая адказная праца:

Акрамя таго, як праходзіць прыём дакументаў, мы даведаліся, як працаваць у панэлі кіравання сайтам універсітэта, навучыліся ствараць матэрыялы, пазнаёміліся з яго структурай. А яшчэ прымалі ўдзел у суправаджэнні праграм для апрацоўкі дадзеных абітурыентаў у базе дадзеных БелДУТ. Гэта цікава і звязана з нашай спецыяльнасцю. Ад нас патрабаваліся ўважлівасць, адказнасць і хуткасць працы. Нам здаецца, у нас атрымалася.

І сапраўды – усе байцы студэнцкага атрада «Абітурыент» працавалі з поўнай самааддачай, справіліся з пастаўленымі задачамі, навучыліся чаму-то новаму і знайшлі добрых сяброў.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter