Мітынг-рэквіем да Дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС


26 красавіка – трагічная дата. 35 гадоў таму на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў выніку няўдалага эксперыменту адбыўся выбух 4-га энергаблока, які прывёў да найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай катастрофы.

Больш за 13 абласцей Украіны, Беларусі і Расіі былі пакрытыя радыёактыўным пылам і ападкамі. Тысячы гектараў зямлі сталі непрыдатнымі для жыцця і земляробства. Сотні населеных пунктаў былі кінутыя на заражаных тэрыторыях і засталіся толькі ў нашай памяці. Тысячы знявечаных лёсаў людзей якія страцілі ўсё. Сотні страчаных жыццяў ліквідатараў аварыі, якія атрымалі паразы прамянёвай хваробай, але якія спынілі коштам неймаверных намаганняў распаўсюджванне радыяцыі і мінімізавалі наступствы аварыі. Яны здзейснілі подзвіг! Яны выратавалі жыцці!

26 красавіка 2021 гады асабовы склад ваенна-транспартнага факультэта прыйшоў аддаць даніну памяці воінам-ліквідатарам Чарнобыльскай трагедыі да помніка на вул. Алімпійскай г. Гомеля, узяўшы ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які праводзіцца адміністрацыяй Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Афіцэры і курсанты ўсклалі кошык і кветкі да манумента і ўшанавалі памяць загінулых ліквідатараў, якія мужна і гераічна ўсталі на барацьбу з наступствамі катастрофы, хвілінай маўчання.

2

3

4

1

Ніхто не забыты і нішто не забыта!

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter