Дыпломнае праектаванне
Заключнаму этапу навучання студэнтаў – дыпломнаму праектаванню на кафедры надаецца асаблівая ўвага
Папярэдняе размеркаванне студэнтаў за дыпломнымі кіраўнікамі ажыццяўляецца на трэцім курсе
Дыпломныя праекты выконваюцца на тэматыку і па заданнях прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, Гомельскага філіяла РУП электрасувязі «Белтэлекам», Мінскага метрапалітэна, ААТ «Гомельтранснафта Дружба» і інш..
Дыпломныя праекты маюць рэальны характар, ўключаюць абавязковую даследчую частку, шэраг распрацовак студэнтаў-дыпломнікаў прыняты да ўкаранення ў вытворчасць
У 100% дыпломных праектаў студэнты-дыпломнікі выкарыстоўваюць камп’ютарную тэхніку.
Асноўнае кіраўніцтва дыпломным праектаваннем акрамя выкладчыкаў кафедры ажыццяўляюць і дасведчаныя работнікі вытворчасці.
Практыкуецца абарона дыпломных праектаў на вытворчасці – у філіялах кафедры, на якой прысутнічаюць кіраўнікі і інжынерна-тэхнічныя работнікі Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі і ГФ РУП электрасувязі «Белтэлекам».
Дыпломны праект на тэму «Арганізацыя сеткі сувязі прадпрыемства з ужываннем тэхналогіі Wi-Fi»
абараняе студэнт-завочнік Буканёў А. А.
Абарона дыпломных праектаў на вытворчасці – у філіяле кафедры –
на Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі
Выязная абарона дыпломных праектаў у філіяле кафедры – Гомельскім філіяле РУП электрасувязі «Белтэлекам
- Дыпломныя праекты Агурцова І. А. (2006), Безрукавай Т. В. (2009), Ластоўскай М. В. (2010), Белаўсавай Е. С. (2011), Кісялевіча А. А. (2011), Прымаковіч Л. В. (2015) адзначаны грантамі начальніка Беларускай чыгункі;
- дыпломныя праекты Сяргеевай І. Н. (2016), Міхалка А. Г. (2017), Лацук К. С. (2018), Занько Р. І. (2019), Шышкаўца В. П. (2019), Аўдзеенка Д. Н. (2020), Гаранькова Е. В. (2020) – дыпломамі Беларускай чыгункі;
- дыпломныя праекты Конаш І. Г. (2010), Рудэнка С. В. (2010), Галавіной О. Н. (2011), Пашчанавай Э. В. (2011), Хобня Т. М. (2011), Беламытцава І. В. (2012), Герасіменка В. А. (2012), Калеснік В. А. (2012), Гарцава А. М. (2014), Леўшуновай К. М. (2014), Сталяровай Н. Ю. (2014) , Ганцэвіча Ю. С. (2016), Русаленка І. В. (2016), Суднека А. Н. (2016) – грантамі дырэктара Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам»
- дыпломныя праекты Базарава А. П. (2015), Михаленка А. А. (2015), Муха М. А. (2015) – грантамі дырэктара філіяла «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам»;
Заслужаныя «корачкі» у руках маладых спецыяліста
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter