Задача - памнажаць нашы дасягненні на ніве навукі


Наш універсітэт з'яўляецца найбуйнейшым адукацыйным і навуковым цэнтрам транспартнага і будаўнічага комплексаў Рэспублікі Беларусь. Злучаць новыя навуковыя даследаванні з вытворчасцю – адзін з прыярытэтных напрамкаў.

У 2022 годзе па замове прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь было выканана каля 1000 навукова-даследчых і інжынерных работ і звыш 250 замежных кантрактаў з прадпрыемствамі і арганізацыямі Кітая, Францыі, Узбекістана, Расіі, Эстоніі, Чэхіі, Латвіі, Казахстана, Туркменістана.

Універсітэт супрацоўнічае з многімі найбуйнейшымі прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі: ДА «Беларуская чыгунка», УП «Мінскі метрапалітэн», ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод», ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод», СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод», ААТ «БМЗ»  - кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія», ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», ААТ «Гомельтранснафта Дружба», ААТ «Беларускі аўтамабільны завод», ЗАТ «Штадлер Мінск» і іншыя.

Актыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва. У цяперашні час дзейнічаюць 85 дагавораў аб супрацоўніцтве з замежнымі ўніверсітэтамі, навуковымі цэнтрамі і арганізацыямі чатырнаццаці краінаў. У 2022 годзе заключана 7 дагавораў аб супрацоўніцтве.

БелДУТ акрэдытаваны як Орган па сертыфікацыі чыгуначнай прадукцыі і паслуг. Па выніках 2022 года: выдадзена 73 сертыфікаты адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Еўразійскага эканамічнага саюза, з іх 61 – замежным заяўнікам; зарэгістравана 40 дэкларацый аб адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Еўразійскага эканамічнага саюза, з іх 30 – замежных заяўнікаў; выдадзена 3 сертыфікаты адпаведнасці нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь; аформлена 123 акта ідэнтыфікацыі запасных частак у рамках рашэння Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Ва ўніверсітэце функцыянуе выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту (ВЦ ЧТ), акрэдытаваны на ажыццяўленне работ па: выпрабаваннях аб'ектаў. У 2022 годзе выканана больш за 140 дагавораў на правядзенне выпрабаванняў чыгуначнай прадукцыі, выдадзена 330 пратаколаў па выніках правядзення выпрабаванняў, з іх 165 – замежным заказчыкам.

За 2022 год ГНДЛ «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу» праведзена тэхнічнае дыягнаставанне з мэтай падаўжэння тэрміну службы 197 вагонаў пасажырскіх і 222 грузавых вагонаў для Беларускай чыгункі і прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь 57 грузавых вагонаў уласнасці замежных прадпрыемстваў.

Навукова-даследчай лабараторыяй «Кіраванне перавозачным працэсам» па замове Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь выкананы НДР, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы кіравання бяспекай транспартнай дзейнасці і грамадскай бяспекі, праведзены аналіз правапрымяняльнай практыкі заканадаўства аб чыгуначным транспарце і распрацоўка прапаноў па яго ўдасканаленні.

НДЛ «Грузавая, камерцыйная праца і тарыфы» для Беларускай чыгункі актуалізаваны тарыфы на дадатковыя работы і паслугі, звязаныя з арганізацыяй і ажыццяўленнем перавозкі грузаў, з улікам эканамічнай эфектыўнасці і кан'юнктуры транспартнага рынку.

НДЛ «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» для прадпрыемстваў і арганізацый Расійскай Федэрацыі выкананы замежныя кантракты па ацэнцы функцыянальнай бяспекі абсталявання, экспертызе тэхнічнай дакументацыі і выпрабаванням на бяспеку і электрамагнітную сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў.

НДЛ «Дыягностыка, выпрабаванне і даследаванне будаўнічых матэрыялаў і канструкцый» імя І. А. Кудраўцава ўдзельнічае ў выкананні праграм Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў у складзе спецыяльных рабочых груп па правядзенні абследаванняў аб'ектаў: адукацыі, аховы здароўя, сельскагаспадарчых, сацыяльнага прызначэння і іншых. У 2022 годзе з мэтай ацэнкі тэхнічнага стану і магчымасці далейшай эксплуатацыі было абследавана каля 100 аб'ектаў.

Універсітэтам выконвалася 5 праектаў, што фінансуюцца БРФФД.

На кафедры «Будаўнічая механіка, геатэхніка і будаўнічыя канструкцыі» выкананы праект «Нестацыянарная дынаміка і ваганні танкасценных элементаў канструкцый з улікам тэмпературных уздзеянняў і сувязі з дэфармаванымі падставамі», выконваюцца праекты «Дэфармаванне пругапластычных кампазітных элементаў інжынерных канструкцый пры аднаразовых і цыклічных нагрузках з улікам пашкоджвальнасці матэрыялаў і ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем» і «Тэрмасілавое дэфармаванне трохслаёвых пласцінаў, якія кантактуюць з двухпараметрычнай падставай».

На кафедры «Лакаматывы» выконваецца праект «Распрацоўка комплексу тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў для павышэння надзейнасці электразабеспячэння рэйкавага транспарту».

На кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка» выконваецца праект «Развіццё тэорыі разліку мацаванняў на чыгуначным рухомым саставе грузаў з высокай дэфармуемасцю з улікам крывалінейнасці шляху ў плане і профілі».

У 2022 годзе навукоўцамі ўніверсітэта выконваліся 4 заданні па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў.

Па ДПНД «Матэрыялазнаўства, новыя матэрыялы і тэхналогі» вывучаны ўплыў складу і структуры алігамераў і палімераў і іх суадносін на фармаванне шматкампанентнай хімічна звязанай арганічнай матрыцы; вывучана адгезія фтарапластаў, поліамідаў, фенольнай смалы і поліэтылентэрефталата да алюмааксіднай і карбідакрэмніевай кераміцы, кварцу, граніту.

Па ДПНД  «Механіка, металургія, дыягностыка ў машынабудаванні» распрацаваны методыкі мадэлявання дынамікі і трываласці транспартных машын за кошт уліку ўплыву фактараў надвор'я пры руху па ўчастках з зададзеным профілем.

Па ДПНД «Канвергенцыя-2025» распрацавана механіка-матэматычная мадэль няпругкага дэфармавання трохслойных кругавых пласцінаў са сціскаемым запаўняльнікам.

Ва ўніверсітэце выдаецца тры штогадовых міжнародных зборніка навуковых прац:

і навукова-практычны часопіс «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Навука і транспарт», уключаныя ў Пералік ВАК Рэспублікі Беларусь.

У 2022 годзе ў універсітэтам арганізавана і праведзена 22 міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя канферэнцыі і семінара.

Больш за 1000 навукоўцаў і практыкаў з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа ўзялі ўдзел у XII Міжнароднай навукова-практычная канферэнцыі «Праблемы бяспекі на транспарце», прысвечанай 160-годдзю Беларускай чыгункі.

Навуковы пошук-гэта заўсёды рух наперад. І кожны год у нашых шэрагах з'яўляюцца поўныя энтузіязму і жадання тварыць маладыя навукоўцы. Так, лаўрэатамі конкурсу работ маладых навукоўцаў і спецыялістаў на прысуджэнне прэмій Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за 2022 год сталі дацэнт кафедры «Будаўнічая механіка, геатэхніка і будаўнічыя канструкцыі», к.ф.-м.н. Аліна Несцяровіч, аспірант Крысціна Сіраш і намеснік дэкана механічнага факультэта Леанід Агароднікаў.

За дасягнутыя вынікі працы ў 2022 годзе стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год прызначаная аспірантам Марыне Маркавай і Крысціне Сіраш.

У мінулым годзе супрацоўнікі ўніверсітэта абаранілі 3 кандыдацкія дысертацыі. Гэта дацэнт кафедры «Будаўнічая механіка, геатехника і будаўнічыя канструкцыі» Несцяровіч А.В., дацэнт кафедры «Лакаматывы» Сахараў П.А., загадчык кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» Фёдараў Я.А. Наша задача-памнажаць нашы дасягненні на ніве навукі.

Аляксандр ЕРАФЕЕЎ,
прарэктар па навуковай рабоце, к.т.н., дацэнт

erofeev

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter