Вывучэнне меркавання аб адміністрацыйных правапарушэннях
- Апублікавана 15.01.2020 13:40
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 г. № 247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Чупрыс Вольгі Іванаўны.
У рамках работы камісіі плануецца вывучэнне як меркавання дзяржаўных органаў і арганізацый, ўпаўнаважаных складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях або з'яўляючыхся рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, так і грамадзян з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, суб'ектаў гаспадарання, прадстаўнікоў супольнасцяў і грамадскіх аб'яднанняў.
Збор пажаданьняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ілюструючых іх прыкладаў і жыццёвых сітуацый, ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акту.
Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 г.:
- у выглядзе паведамленняў у адмысловай тэме на Прававым форуме Беларусі;
- у пісьмовым выглядзе на паштовы адрас НЦПІ;
- па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
- з дапамогай акаўнтаў у сацыяльных сетках Вконтакте, Аднакласнікі, Facebook, Twitter.
Звяртаем вашу ўвагу!
Накіраваныя ў НЦПІ ў рамках дзейнасці камісіі прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter