Віншаванне рэктара ўніверсітэта. Свята доблесці і гонару


Паважаныя ветэраны, афіцэры, курсанты, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята людзей мужных, моцных, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Яно з'яўляецца данінай глыбокай павагі ўсім, хто служыў на карысць Айчыны, нясе баявую вахту ў цяперашні час, і тым, хто толькі рыхтуецца ўступіць у рады Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Мужнасць і самаадданасць нашых воінаў дапамаглі Айчыне выстаяць у гады самых цяжкіх і суровых выпрабаванняў. Мы выказваем самую глыбокую ўдзячнасць воінам усіх пакаленняў за іх ратную працу, надзейную абарону сваёй краіны, магчымасць спакойна жыць і працаваць.

Верныя традыцыям старэйшых пакаленняў, спадчыннiкi пераможцаў сёння надзейна ахоўваюць рубяжы сваёй Радзімы, гарантуючы нашаму народу права на будучыню, мірнае жыццё.

Наша агульная задача – захаваць слаўныя ратныя традыцыі, памножыць сілу і магутнасць Радзімы, стварыць умовы для яе далейшага развіцця і ўмацавання аўтарытэту.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу, новых перамог і дасягненняў на карысць Айчыны.

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю.І. Кулажанка

2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter