Мабільнае эколага-матэматычнае інтэлектуальнае спаборніцтва


14 сакавіка 2020 года Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту

адбудзецца інтэрактыўнае

«МАБІЛЬНАЕ ЭКОЛАГА-МАТЭМАТЫЧНАЕ ІНТЕЛЕКТУАЛЬНАЕ СПАБОРНІЦТВА».

Рэгламент мерпрыемства

Папярэдні этап

У мерапрыемстве прымаюць удзел каманды з двух чалавек.

Абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць мабільнага тэлефона з магчымасцю падлучэння інтэрнэту (Wi-Fi), наяўнасць ва ўдзельнікаў сканэра QR-кодаў і Google акаўнта.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце універсітэта (па спасылцы)
да 12 марта 2020 (23:55).

Школьнік, які запаўняе рэгістрацыйную форму ўдзельніка спаборніцтва, нясе адказнасць за дакладнасць рэгістрацыйных дадзеных. Прэтэнзіі, звязаныя з памылковым запаўненнем рэгістрацыйнай формы або з тэхнiчнымi праблемамі, узнікшымi пры дыстанцыйнай рэгістрацыі, пасля заканчэння рэгістрацыі аргкамітэтам не прымаюцца і не разглядаюцца.

13 сакавіка на сайце універсітэта будзе апублікаваны спіс удзельнікаў.

Для аператыўнага вырашэння тэхнічных праблем неабходна звярнуцца па тэлефоне +375 (44) 528-27-90 (МТС) ці па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Асноўны этап

Да ўдзелу дапускаюцца навучэнцы 8–11 класаў, якiя прайшлi рэгістрацыю.

Мабільнае эколага-матэматычнае спаборніцтва праводзіцца ў выглядзе рашэння матэматычных задач, звязаных з экалагічнымі разлікамі. Адказы выстаўляюцца ў дадатку на мабільным тэлефоне і па завяршэнні адпраўляюцца ў аргкамітэт. Балы за вырашаныя задачы падлічваюцца ў аўтаматычным рэжыме.

Інфармацыя пра колькасць балаў, набраных удзельнікамі, публікуецца аргкамітэтам на сайце БелДУТа.

Працягласць выканання заданняў – 1 гадзіна (з 11.00 да 12.00).

Падчас спаборніцтвы каманда з двух чалавек мае права абмяркоўваць рашэнне задачы і карыстацца тэлефонамі ў двух рэжымах: тэставага задання і калькулятара. Для вырашэння задач аргкамітэтам прадастаўляецца чарнавік.

 

Заключны этап

Усе ўдзельнікі змагання атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў на аснове аўтаматычна складзенага рэйтынгу (вызначаюцца 1, 2 і 3 месцы).

 

pdfРЭГІСТРАЦИЯ

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter