Будучыя інжынеры БелДУТ гатовыя пачаць барацьбу на званне лепшай студэнцкай каманды 2020 года!
- Апублікавана 09.03.2020 11:01
12 сакавіка 2020 года на кафедры «Лакаматывы» установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» пройдзе адборачны этап Студэнцкай лігі VIII Міжнароднага інжынернага чэмпіянату «CASE-IN». У рамках адзінай тэмы сезона 2020 года «Тэхналагічная мадэрнізацыя» абараняць свае рашэнні інжынерных кейсаў будуць больш чым 7000 удзельнікаў з 57 ВНУ Расіі, Беларусі і іншых краін СНД.
Інжынерны чэмпіянат «CASE-IN» – гэта міжнародная сістэма спаборніцтваў па рашэнні інжынерных кейсаў для школьнікаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў паліўна-энергетычнага і мінеральна-сыравіннага комплексаў.
Студэнцкая ліга «CASE-IN» – каманднае спаборніцтва студэнтаў у вырашэнні інжынерных кейсаў, распрацаваных па матэрыялах галіновых прадпрыемстваў.
Адборачны этап Чэмпіянату «CASE-IN» у БелДУТ пройдзе па кірунку «Электраэнергетыка». Рашэннi студэнтаў Чэмпіянату «CASE-IN» будзе ацэньваць экспертная камісія, у якую ўвойдуць прадстаўнікі вытворчасці і прафесарска-выкладчыцкі састаў універсітэта.
Жадаем поспеху камандам нашага ўніверсітэта ў абароне інжынерных кейсаў па кірунку «Электраэнергетыка»!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter