Як засцерагчыся ад каранавіруснай інфекцыі падчас Навагодніх святаў


Ва ўмовах існуючай эпідэмічнай сітуацыі дзяржаўная ўстанова «Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» нагадвае, што надыходзячая сустрэча Новага года павінна быць бяспечнай.

У гэты перыяд неабходна быць асабліва ўважлівым да ўласнага здароўя і здароўя бліжніх.

  1. У першую чаргу, варта адмовіцца ад наведвання масавых пераднавагодніх мерапрыемстваў: ранішнікаў, навагодніх карпаратываў, банкетаў. Заплануйце сустрэчу свята дома, у коле сям’і альбо за горадам на свежым паветры. Калі ж такой магчымасці няма – выконвайце правілы нашэння ахоўнай маскі і фізічную дыстанцыю.
  2. Адмоўцеся ад наведванняў гулянняў ля галоўных гарадскіх ёлак – наведайце іх загадзя альбо пасля сустрэчы Новага года. Дзецям і пажылым людзям варта і зусім адмовіцца ад дадзеных мерапрыемстваў.
  3. Павіншуйце родзічаў і знаёмых дыстанцыйна, арганізаваўшы сямейны сеанс відэасувязі. Гэта не толькі абароніць ад магчымага заражэння, але і ўмацуе сямейныя ўзаемаадносіны.
  4. Пазбягайце наведвання буйных гандлёвых цэнтраў і крамаў, імкніцеся рабіць пакупкі загадзя альбо дыстанцыйна з дапамогай інтэрнэт-крамаў з безкантактавай сістэмай дастаўкі. Калі ж вы не можаце адмовіцца ад самастойных пакупак падарункаў – выбірайце найменш наведваемыя гандлёвыя аб’екты і абавязкова апранайце ахоўную маску.
  5. Выконвайце сацыяльную дыстанцыю: прадумайце як рассадзіць гасцей за святочным сталом. Таксама не забывайце пра індывідуальныя прадметы сервіроўкі стала: сурвэткі, ручнікі. Лепш, калі яны будуць аднаразовымі, каб пазбегнуць шматразовага выкарыстання і мінімізаваць рызыку перадачы інфекцыі.
  6. Пры падрыхтоўцы святочных страваў аддавайце перавагу гародніне і садавіне, адмоўцеся ад ужывання моцных алкагольных напояў.

Галоўнае, не забывайце выконваць асноўныя правілы прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі:

Выконваючы гэтыя простыя правілы – вы засцеражэце сваё здароўе і здароўе бліжніх! Будзьце здаровыя!

Галоўны санітарны ўрач г. Гомеля
М.М. Рубан

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter