З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!


Паважаныя ветэраны, афіцэры, курсанты, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Сардэчна віншую вас З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Ужо шмат гадоў мы адзначаем Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята ўвасабляе сабой вечную каштоўнасць традыцый патрыятызму, прызнанне гераічных заслуг доблесных воінаў, працаўнікоў тылу – усіх, хто на стагоддзі ўпісаў у слаўную гісторыю беларускага войска свае подзвігі.

На ўсіх этапах гісторыі ўзброеныя сілы годна абаранялі незалежнасць Айчыны і мірную працу грамадзян. І заканамерна, што гэтае свята - яшчэ адно пацверджанне непарушнай сувязі арміі і народа.

У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі воінам ўсіх пакаленняў, усім, хто не шкадаваў свайго жыцця за Радзіму, хто сваім гераізмам адстаяў нашу свабоду. Лепшыя традыцыі старэйшага пакалення годна ўспадкуюць і працягваюць воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія нясуць нялёгкую, але ганаровую службу, выконваюць свой абавязак па абароне нацыянальнай бяспекі краіны.

Наша агульная задача - захаваць слаўныя ратныя традыцыі, прымножыць сілу і магутнасць Радзімы, гарантуючы нашаму народу права на будучыню, мірнае жыццё.

Прыміце мае шчырыя пажаданні здароўя, міру, дабрабыту, шчасця, поспехаў у вашых справах!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. КУЛАЖАНКА

п

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter