Электронная калекцыя аўтарэфератаў дысертацый навукоўцаў БелДУТ
- Апублікавана 15.04.2021 11:17
Паважаныя выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта!
Навукова-тэхнічная бібліятэка універсітэта з мэтай паляпшэння паказчыкаў публікацыйнай актыўнасці вучоных і развіцця навуковых камунікацый збірае калекцыю аўтарэфератаў дысертацый навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Яны будуць размешчаны ў электроннай бібліятэцы універсітэта і аўтарскіх профілях вучоных у РИНЦ.
Просім аказаць садзейнічанне і прыносіць свае аўтарэфераты ў даведачна-бібліяграфічны аддзел бібліятэкі (136б) альбо дасылаць на электронны адрас аддзела Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter