Аб публікацыі навуковых прац у вядучых часопісах адкрытага доступу


Нацыянальная бібліятэка Беларусі дае унікальную магчымасць для беларускіх навукоўцаў - адмену або зніжэнне аплаты за апрацоўку артыкулаў (APC – article processing charges) пры іх публікацыі ў вядучых навуковых часопісах адкрытага доступу.

Міжнародны кансорцыум бібліятэк ELFL, як партнёр НББ, падпісаў пагадненні з многімі выдавецтвамі па адмене або зніжэнні аплаты APC у часопісах адкрытага доступу.                                                  

Больш за 1200 часопісаў далі АРС-скідкі для аўтараў з Беларусі.

Спіс такіх часопісаў даступны на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў раздзеле «Рэсурсы адкрытага доступу» (Інфармацыя для аўтараў). Спіс...

Звяртаем увагу на тое, што публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў у часопісах Open Access могуць спрыяць росту індэкса цытуемасці аўтараў за мяжой і павышэнню іміджу ў міжнароднай інфармацыйнай прасторы.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter