Усебеларуская хвіліна маўчання 22 чэрвеня


У нядзелю, 22 чэрвеня 1941 года, на досвітку войскі фашысцкай Германіі без абвяшчэння вайны раптам атакавалі ўсю заходнюю мяжу Савецкага Саюза і нанеслі бомбавыя авіяўдары па савецкіх гарадах і воінскіх злучэннях.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яе чакалі, але ўсё ж яна прыйшла раптам.

Вялікая Айчынная вайна скончылася перамогай СССР, але якім коштам?! Коштам чалавечых пакут і велізарных страт, якія выпалі на долю савецкага народа.

У краінах постсавецкай прасторы 22 чэрвеня прыспускаюць дзяржаўныя сцягі і ўспамінаюць гэтую вайну і загінулых у ёй. У гэты дзень праходзяць розныя ўрачыстыя і памятныя мерапрыемствы з запальваннем свечак, ускладаннем кветак да помнікаў і мемарыялаў.

Дзень памяці і смутку-дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета-80 гадоў.

22 чэрвеня ў 12.00 запрашаем усіх далучыцца да рэспубліканскай хвіліны маўчання.

1by

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter