Конкурс кандыдатаў у перспектыўны кадравы рэзерв Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Апублікавана 22.09.2021 15:56
Аб'яўлены конкурс кандыдатаў у перспектыўны кадравы рэзерв Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з ліку студэнтаў.
Кандыдатам у перспектыўны кадравы рэзерв Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта можа быць студэнт 3-5 (не выпускнога) курса (для тых, хто вучыцца 4 гады-можна 2 курс).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- наяўнасць не менш 75% адзнак 8,9 і 10 (астатнія адзнакі не ніжэй 7),
- удзел у навукова-даследчай і грамадска-масавай рабоце,
- высокі ўзровень развіцця камунікатыўных і арганізатарскіх здольнасцяў,
- валоданне сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, высокі ўзровень развіцця дзелавых і асобасных якасцяў;
- пунктуальнасць;
- уменне выконваць субардынацыю;
- пастава;
- адказнасць у вядзенні дакументацыі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 верасня 2021 года прадаставіць у аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю (к. 458 Белдута) наступныя дакументы:
- анкетныя дадзеныя па ўсталяванай форме (запаўняецца ў электронным выглядзе, пасля раздрукоўваецца і прыляпляецца фотаздымак 3*4. (спампаваць форму);
- характарыстыку за подпісам дэкана;
- выпіску з заліковай кніжкі за чатыры навучальных семестра, якія папярэднічаюць конкурсу (калі студэнт 2 курса - то за 2 семестра);
- спіс публікацый (калі ёсць), аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК.
Членства ў перспектыўным кадравым рэзерве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта дае магчымасць прымаць удзел у пасяджэннях гарадскога і абласнога выканаўчага камітэта, мясцовых і абласных Саветаў дэпутатаў, прайсці павышэнне кваліфікацыі і стажыроўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншых установах і органах дзяржаўнага кіравання.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter