Віншаванне рэктара ўніверсітэта з Калядамі і Новым годам


Дарагія сябры! Вось і наступаюць усімі любімыя і доўгачаканыя святы – Каляды і Новы год!

Яны нязменна напаўняюць сэрцы людзей светлымі пачуццямі, чаканнем добрых перамен і надзеямі на выкананне самых запаветных жаданняў.

Падводзячы вынікі пражытага года, мы накіроўваем думкі ў будучыню, будуем новыя планы. Нам ёсць чым ганарыцца! Мы знайшлі нямала таленавітых студэнтаў у вучобе, навуцы, творчасці, спорце. Мы радаваліся іх поспехам на розных алімпіядах, конкурсах, фестывалях. А сярод прафесарска-выкладчыцкага саставу было нямала тых, хто здзіўляў моладзь цікавымі лекцыямі, новымі навуковымі даследаваннямі, уменнем быць добрымі педагогамі і выхавацелямі. Так будзе і надалей!

Цёплая атмасфера навагодніх святаў для кожнага з нас звязана з магчымасцю выказаць самыя добрыя пачуцці родным і блізкім людзям, сказаць ім добрыя, душэўныя словы.

У дні Нараджэння Хрыстова і Новага года ад усёй душы жадаю, каб самае светлае свята, распачатае ў навагоднюю ноч, падоўжылася даўжэй, дорачы радасць і надзею на тое, што ў наступным годзе ўсё складзецца шчасна. Няхай у вашых дамах заўсёды будуць утульнасць і мір, паразуменне і каханне!

Рэктар універсітэта,
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

bsut501

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter