Беларусы павінны захаваць свой моцны і ўстойлівы ўнутраны стрыжань


46

Беларусы павінны захаваць свой моцны і ўстойлівы ўнутраны стрыжань

Юрый КУЛАЖАНКА, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту:

– Новая рэдакцыя Канстытуцыі – безумоўны прагрэс у развіцці беларускага грамадства. Выдатна, што ініцыятыва па ўдасканаленні Асноўнага Закона належыць нашаму Прэзідэнту. Аляксандр Лукашэнка, як дальнабачны і граматны палітык, яшчэ ў 2016 годзе агучыў: патрэбны канстытуцыйныя рэформы. І паўтараў у шматлікіх сваіх выступах, у тым ліку перад Усебеларускім народным сходам. Як бачым, такія змены сапраўды былі патрэбныя для краіны.

У праекце шматлікія пункты датычацца маладога пакалення. Лічу гэта правільным, бо менавіта яму будаваць будучыню Беларусі. У прыватнасці ў навелі 321 гаворыцца, што дзяржава садзейнічае духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах грамадства. Так што маладыя людзі могуць быць упэўнены: ім будзе аказана максімальная падтрымка ва ўсіх пачынаннях. 

Важна, што ў дакуменце застаўся нязменным пункт: кожны можа на конкурснай аснове атрымаць бясплатную адукацыю ў дзяржаўных установах адукацыі. Безумоўна, усе маюць права абраць платнае навучанне, каб потым самастойна вызначаць працоўны шлях. Але атрымліваючы прафесію за сродкі рэспубліканскага бюджэту, маладому спецыялісту гарантуецца і першае месца працы. У нашай ВНУ размеркаванне дастаткова ліберальнае і заявак ад працадаўцаў на спецыялістаў заўсёды ў разы больш, чым мы выпускаем. Так што ёсць рэальная магчымасць абраць месца працы да спадобы.

Я доўгі час працую кіраўніком, увесь час маю зносіны з моладдзю, назіраю, як штогод удасканальваецца навучальны і выхаваўчы працэс, і разумею, што для нейкага станоўчага выніку павінен быць стрыжань. Добра, што ў нашай краіне ён ёсць – моцная дзяржаўная ўлада, якую ўзначальвае Прэзідэнт.

Але яшчэ немалаважна і адносіны паміж людзьмі. Гэты фундамент павагі, падтрымкі, разумення і адказнасці закладваецца ў сям'і. Таму для мяне, як чалавека кансерватыўных поглядаў, важна, што ў праекце Асноўнага Закона зафіксавана: шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter