Срэбра на V Рэспубліканскай алімпіядзе па англійскай мове


Віншуем пераможцаў!

8 красавіка 2020 года каманда студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» прадстаўляла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ) на V рэспубліканскай алімпіядзе па англійскай мове «UNIVERSITY ENGLISH LANGUAGE OLYMPIAD» для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» і роднасных спецыяльнасцяў з узроўнем валодання мовай, адпаведным узроўню В2 паводле агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай (г.Мінск, факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).

Каманда нашых студэнтаў заняла ганаровае другое агульнакамандавае месца.

 

6

1

Студэнткі Вікторыя Сазанец і Ганна Мануілава паказалі другі і трэці вынік у асабістым першынстве.

32
1

Спецыяльнымі дыпломамі ўзнагароджаны Ганна Клімава (за аргументаванасць, лагічнасць і лінгвістычную дакладнасць пры напісанні эсэ) і Аліна Гайцюкевіч (за глыбокія веды ў галіне гісторыі мытнай справы).

32
1

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter