29 снежня на філіяле кафедры «Упраўленне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» ва ўпраўленні ДАІ Гомельскага аблвыканкама адбылася рабочая сустрэча па пытаннях бяспекі дарожнага руху на дарогах Гомельшчыны.

Штогод агульнарасійская грамадская арганізацыя «Моладзевы саюз эканамістаў і фінансістаў» праводзіць Усерасійскую Алімпіяду народнай гаспадаркі, актыўнымі ўдзельнікамі якой з'яўляюцца студэнты кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту».

13 снежня 2021 г. са студэнтамі 3-га курса спецыяльнасці «Мытная справа» адбыўся выязны занятак па дысцыпліне ІМ «Знешнеэканамічная дзейнасць» на базе ААТ «Камінтэрн» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры Андрэя Аляксандравіча Калеснікава.

У 2021 годзе граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны

У 2021 годзе магістрант кафедры «Мытная справа» Вера Уладзіміраўна Базака ўзяла ўдзел у конкурсе «Транспарт будучыні», які праводзіўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту, з праектам «Устаноўка генеруючай дарожнай рампы на прыкладзе мытнага паста “Казловічы”».

У першую пасляваенную пяцігодку ў дзяржавах Еўропы пачала ажываць і аднаўляцца эканоміка, актывізаваўся знешні гандаль і міжнародныя сувязі, у выніку чаго ў пачатку 1950-х гадоў стала відавочнай неабходнасць прыняцця дакумента, які б рэгуляваў і спрашчаў часовы ўвоз і вываз пэўных тавараў: выставачных і камерцыйных узораў, спартыўнага інвентару, прафесійнага абсталявання і да т.п.

Гэта з’яўлялася  важным і неабходным крокам для развіцця міжнародных эканамічных адносінаў, паколькі для вытворцаў і прадаўцоў ключавым сродкам для прасоўвання тавараў на знешнія рынкі з’яўляецца дэманстрацыя сваёй прадукцыі на прамысловых выставах, кірмашах і аналагічных мерапрыемствах, якія праводзяцца як у суседніх, так і ў больш далёкіх краінах.

У выніку 6 снежня 1961 года ў Брусэлі была прынята Мытная канвенцыя аб карнэце ATA для часовага ўвозу тавараў.

Асноўным дасягненнем гэтай канвенцыі з’явілася ўсталяванне новага ўніверсальнага мытнага дакумента – Карнэта (кніжкі) АТА, выкарыстанне якога значна спрашчала мытнае афармленне тавараў, якія часова ўвозіліся і вывозіліся. Карнэты АТА паспяхова ўжываюцца да цяперашняга часу, а да канвенцыі далучаюцца новыя краіны.

Учора, 6 снежня 2021 года ў гонар 60-годдзя прыняцця гэтай канвенцыі ў межах вывучэння дысцыпліны «Міжнародныя транспартныя і мытна-візавыя сістэмы» студэнтамі групы ГТ-21 і дацэнтам кафедры «Мытная справа» Пятровым-Рудакоўскім А.П. была зладжана віктарына.

1

2

18
19

2

18
19

2

18
19

2

13

У ходзе віктарыны ейныя ўдзельнікі не толькі ўзгадалі асноўныя палажэнні Брусельскай канвенцыі і прынятай апасля Стамбульскай канвенцыі, але і ацанілі ролю Карнэта АТА у сённяшняй практыцы мытнага афармлення часовых увозу і вывазу. Таксама студэны паразважалі пра будучыню гэтага дакумента і перспектывы ягонага выкарыстання з улікам укаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій.

2

26 лістапада ў дзень 78-гадавіны вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на электратэхнічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса з намеснікам старшыні Гомельскай гарадской грамадскай арганізацыі «Дзеці вайны», вязнем фашызму Міжохіным Мікалаем Паўлавічам.

23 лістапада ў рамках тыдня беларускай мовы быў праведзены конкурс чытальнікаў «Навекі слава тым, што ў полі ратным загінулі за родныя палі», дзякуючы якому студэнты змаглі далучыцца да прыгажосці беларускага слова.

26 лістапада ў БелДУТ адбылася тэматычная выстава да Дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 лістапада 1943 года.