8 кастрычніка 2025 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім зацверджана рашэнне рады па абароне дысертацый Д 08.01.01, створанага пры нашым універсітэце, аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук старшаму выкладчыку кафедры «Кіраванне грузавой і камерцыйнай працай», навуковаму супрацоўніку навукова-даследчай лабараторыі «Грузавая, камерцыйная праца і тарыфы» Патылкіну Яўгену Мікалаевічу.

Студэнты чацвёртага курса факультэта КПП нядаўна змянілі аўдыторыі на палі аграгаспадаркі "Брылёва".

1 кастрычніка дэлегацыя БелДУТа на чале з прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце С.М. Васільевым наведала ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Міжнародны дзень пажылых людзей - магчымасць выказаць нашу глыбокую ўдзячнасць і падзяку старэйшаму пакаленню за іх неацэнны ўклад у развіццё нашай краіны, за шматгадовую добрасумленную працу. Людзі шаноўнага веку - гэта людзі мудрыя, дасведчаныя, паважаныя.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Канапацкі Аляксандр Мікалаевіч правёў адзіны дзень інфармавання ў БелДУТ.

Звыш 100 студэнтаў БелДУТ у складзе сельскагаспадарчага студатрада працуюць, аказваючы дапамогу КСУП «Брылёва» ў зборы ўраджаю морквы. 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту зноў звяртаецца да праекта «Выкрадзенае дзяцінства». 

19 верасня Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту наведаў старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў.

16 верасня 2025 года студэнты 1 і 2 курсаў электратэхнічнага факультэта і факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій паўдзельнічалі ў рэспубліканскім дыктанце, прысвечаным Дню народнага адзінства.