Прыём у аспірантуру і дактарантуру
установы адукацыі
«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»
Навукова-арыентаваная адукацыя (аспірантура)
Падрыхтоўка ў аспірантуры ўніверсітэта вядзецца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове па спецыяльнасцях:
- 01.01.06 «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў»;
- 01.02.04 «Механіка дэфармуемага цвёрдага цела»;
- 01.02.06 «Дынаміка, трываласць машын, прыладаў і апаратуры»;
- 05.13.18 «Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм»;
- 05.16.09 «Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)»;
- 05.22.07 «Рухомы састаў чыгунак, цяга цягнікоў і электрыфікацыя»;
- 05.22.08 «Кіраванне працэсамі перавозак»;
- 05.23.01 «Будаўнічыя канструкцыі, будынкі і збудаванні»;
- 05.23.23 «Архітэктура будынкаў і збудаванняў, гарадскіх і сельскіх пасяленняў, міжсялёных тэрыторый»;
- 08.00.05 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай».
На першую ступень пасляўніверсітэцкай адукацыі (аспірантуру) прымаюцца асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, здадзеныя кандыдацкія экзамены, схільнасць да навуковых даследаванняў, якая пацверджана навуковымі публікацыямі і іншымі дакументамі, а таксама досвед практычнай работы не менш 2-х гадоў на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі (неабходная ўмова для тых, хто паступае на завочную форму навучання або ў форме суіскальніцтва) ці ж выпускнікі ВНУ другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры), якія маюць рэкамендацыю савета факультэта або ВНУ i паступаюць на дзённую форму падрыхтоўкі ў год заканчэння навучання.
Тыя, хто паступае, падаюць наступныя дакументы:
Заяву на імя рэктара па ўсталяванай форме; асабісты лісток па ўліку кадраў; аўтабіяграфію; копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і дыплома магістра (пры яго наяўнасці) з копіямі выпiсак з залікова-экзаменацыйных ведамасцяў; копію пасведчання аб здачы кандыдацкіх экзаменаў і заліку; копію працоўнай кніжкі (для працуючых) ці рэкамендацыю савета факультэта або ВНУ; медыцынскую даведку па форме, усталяванай Міністэрствам аховы здароўя для тых, хто паступае; дзве фатаграфіі памерам 3х4 см; спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, апісанняў вынаходніцтваў (пры іх адсутнасці падаецца навуковы рэферат па абранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю); спіс справаздач аб выкананых даследаваннях і распрацоўках. Для асоб, якія паступаюць у аспірантуру ў форме суіскальніцтва для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык», неабходнай умовай з’яўляецца заключэнне пасяджэння кафедры аб актуальнасці тэмы, якасці і аб’ёме самастойна выкананых даследаванняў па тэме рыхтуемай дысертацыі.
Тыя, хто паступае, праходзяць абавязковае сумоўе ў прыёмнай камісіі, якая дае заключэнне аб допуску да ўступнага экзамену па абранай спецыяльнасці або аб залічэнні для падрыхтоўкі ў форме суіскальніцтва, дзе здача ўступнага экзамену не патрабуецца. Ад здачы ўступнага экзамену па спецыяльнай дысцыпліне з выстаўленнем ацэнкі «дзесяць» вызваляюцца лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, альбо лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, альбо лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых работ па дысцыплінах, якія адпаведаюць профілю абранай спецыяльнасці.
Навукова-арыентаваная адукацыя (дактарантура)
Падрыхтоўка ў дактарантуры ўніверсітэта вядзецца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове па спецыяльнасцях:
- 01.02.06 «Дынаміка, трываласць машын, прыладаў і апаратуры»,
- 05.22.07 «Рухомы састаў чыгунак, цяга цягнікоў і электрыфікацыя»;
- 05.22.08 «Кіраванне працэсамі перавозак».
Тэрмін навучання па дзённай форме – 3 гады, у форме суіскальніцтва – 5 гадоў.
Тыя, хто паступае, падаюць наступныя дакументы:
Заяву на імя рэктара па ўсталяванай форме; асабісты лісток па ўліку кадраў; аўтабіяграфію; копіі дыплома кандыдата навук, копію працоўнай кніжкі, медыцынскую даведку па форме, ўсталяванай Міністэрствам аховы здароўя для тых, хто паступае; дзве фатаграфіі памерам 3х4 см; спіс і копіі асноўных апублікаваных навуковых прац па профілі мяркуемай дысертацыі, манаграфіі, матэрыялы, што адносяцца да аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках, дакументы, што пацвярджаюць удзел у выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў; план падрыхтоўкі дысертацыі, разлічаны на заканчэнне яе на працягу тэрміна навучання ў дактарантуры; водгукі двух дактароў навук, чые накірункі даследаванняў блізкія да тэмы дысертацыі
У аспірантуру тэрмінам на 2 гады на платнай аснове без уступных экзаменаў залічваюцца таксама суіскальнікі для здачы кандыдацкіх экзаменаў і заліку па агульнаадукацыйных дысцыплінах.
Тыя, хто паступае, падаюць наступныя дакументы:
Заяву на імя рэктара па ўсталяванай форме; асабісты лісток па ўліку кадраў; аўтабіяграфію; копію дыплома аб вышэйшай адукацыі і выпiскі з залікова-экзаменацыйнай ведамасці; копію працоўнай кніжкі; медыцынскую даведку па форме, ўсталяванай Міністэрствам аховы здароўя для тых, хто паступае; дзве фатаграфіі памерам 3х4 см.
Пашпарт і арыгіналы дакументаў падаюцца ўсімі, хто паступае асабіста пры падачы дакументаў.
Прыём дакументаў з 1 жніўня па 30 верасня.
Уступны экзамен у аспірантуру – з 8 па 15 кастрычніка. Залічэнне – з 1 лістапада.
Дакументы накіроўваць па адрасе: 246653, г. Гомель, вул. Кірава, 34 (каб. 272).
Даведкі па тэлефоне: (8 0232) 95 34 95.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter