Мэты і задачы
Для выканання пазначаных задач АМС займаецца:
- Інфармаваннем структурных падраздзяленняў аб магчымасцях і ўмовах удзелу ўніверсітэта ў міжнародных адукацыйных і навукова-даследчых праграмах, праектах, аказанне дапамогі падраздзяленням універсітэта ў ажыццяўленні іх міжнароднай дзейнасці: мерапрыемствах, навуковых праектах, праграмах абмену і г.д.;
- Пошукам і прыцягненнем фінансавых рэсурсаў для забеспячэння міжнароднай навукова-даследчай дзейнасці, акадэмічнай мабільнасці;
- Падтрымкай прадстаўнікоў універсітэта на міжнародных навуковых мерапрыемствах;
- Развіццём новых напрамкаў сумесных адукацыйных праграм з замежнымі партнёрамі;
- Аказаннем кансультацыйных паслуг для структурных падраздзяленняў універсітэта па ажыццяўленні міжнародных сувязяў у адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі, у тым ліку адносна акадэмічнай мабільнасці, кароткатэрміновых і доўгатэрміновых адукацыйных праграм;
- Ажыццяўленнем неабходных арганізацыйных і адміністрацыйных працэдур па падрыхтоўцы ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян з мэтай навучання, выкладання, для праходжання стажыровак, удзелу ў канферэнцыях, навуковых семінарах, правядзення перамоў;
- Садзейнічанне ў афармленні дакументаў пры накіраванні на навучанне і стажыроўкі навучэнцаў i выкладчыкаў у рамках акадэмічнай мабільнасці;
- Пошукам і прыцягненнем замежных выкладчыкаў і спецыялістаў у адукацыйны працэс і сферу міжкультурных камунікацый.